Казкі дзеда Янкеля ўжо можна замовіць

Адкрыты папярэдні заказ на кнігу “Дзедавы казкі”, зрабіце перадаплату да 30 верасня і забярыце кнігу ў цвёрдай вокладцы па выдавецкай цане да 30 кастрычніка.

Пасля выхаду “Казкі” можна будзе атрымаць самавывазам у краме выдавецтва, кур’ерам па Менску, Белпоштай і Еўрапоштай, таксама ёсць магчымасць перасылкі за мяжу. Падрабязную інструкцыю, як замовіць кнігу, глядзіце на старонцы выдавецтва ў Facebook.

“…Поўня ўзышла на чорнае неба, яе халодныя прамяні асвячалі пакой, падаючы праз акно. Голасна брахаў суседскі сабака. Я доўга не мог заснуць, таму пэўны час проста ляжаў пад коўдрай і паглядаў у акно. Узгадаў, як мая бабуля вучыла мяне малога, што перад сном у акно глядзець нельга, бо нячыстая можа налякаць. Зразумела, што я, малы хлапчук цікаўны да ўсяго, не мог яе паслухаць. Акно было для мяне нібы дзвярыма ў іншы свет, я падоўгу ўглядаўся ў неба, на якім танчылі халодныя зоры, нават намагаўся іх лічыць. Тады ж бабуля пачынала пужаць мяне «бабамі цыцохамі» і распавядаць мне чарговую байку…”