У менскім выдавецтве выйшла дзіцячая кніга “Велікодны Дзед” Марка-Увэ Клінга з ілюстрацыямі Астрыд Хен. Паэтычны пераклад з нямецкай на беларускую мову зрабіў Ігар Крэбс.
У сына Дзеда Мароза ёсць праблема: ён зусім не любіць зімы, катання на каньках і гарачай гарбаты. Куды больш яму падабаюцца вясна, зайцы і каляровыя яйкі! І ён марыць стаць Велікодным Дзедам, калі вырасце. Але ягоны бацька не можа з гэтым змірыцца. Дзед Мароз вельмі шануе сямейныя традыцыі…
Кнігу можна замовіць на старонцы biblio.by.