Стартаваў продаж новай дзіцячай кнігі Андрэя Скурко, выпуск якой у жніўні анансавала выдавецтва Gutenberg. “Хто жыве ў гаражы: вершы пра машынкі” — гэта дыхтоўная кніжка-кародонка з бойкімі вершамі Андрэя Скурко і малюнкамі Волі Кузьміч. Купіць кніжку можна проста цяпер на сайце выдавецтва. Ці ты хлопчык, ці дзяўчынка —Даставай свае машынкі!Адчыняйце гаражы:Хто што мае […]
Month: Верасень, 2023
Выдавецтва Skaryna Press прэзентуе дзве новыя кнігі
Беларускае выдавецтва “Скарына” з Лонданскай прапіскай выпускае дзве новыя кнігі: “Мінскі дзённік” Юлі Цімафеевай і “Рэспубліку глухіх” амерыканскага паэта Іллі Камінскага. “Рэспубліка глухіх” Іллі Камінскага — вытанчаная вершаваная прыпавесць пра гвалт, маўчанне, адказнасць і змаганне, пра якую пісалі найбуйнешыя літаратурныя газеты і часопісы. Беларускі пераклад зроблены паэткамі Юляй Цімафеевай і […]
Гаўрук Юры
Гаўрук Юрый Паўлавіч (псеўд. С. Дробуш; 6.5.1905, Слуцк, цяпер Мінскай вобл. — 18.2.1979, Мінск). Перакладчык, крытык, паэт. Сябра СП з 1934 г. Нарадзіўся ў сям’і служачага. З 1915 г. сям’я ў бежанстве ў Пскове. Закончыў слуцкую школу 2-ой ступені (1921), Вышэйшы літаратурна-мастацкі інстытут імя В. Брусава ў Маскве (1925). З […]
Гаспадыніч Павел
Гаспадыніч Павел Мікалаевіч. Празаік. Уваходзіў у сябры СБП. Нарадзіўся ў Кіеве, з 1985 года жыве ў Мінску. Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Аўтар кніг прозы: “Вырай пачуццяў” (Мінск), “Цэзар будзе жыць” (Мінск, 2004), паэтычнага зборніка “Сляза ляза” (2017, эл. кніга). Лаўрэат Другой Міжнароднай прэміі ў галіне веб-журналістыкі YousmiMediaAwards.
Гарэцкі Радзім
Гарэцкі Радзім Гаўрылавіч (нар. 7.12.1928, Мінск). Геолаг, грамадскі дзеяч, мемуарыст. Уваходзіў у сябры СБП. Нарадзіўся ў сям’і аднаго з заснавальнікаў Беларускай акадэміі навук Гаўрылы Гарэцкага, пляменнік Максіма Гарэцкага. У 1930-я гг. бацька трапіў пад рэпрэсіі, сям’я жыла ў высылцы. Вучыўся ў Коле, Туломе, Мядзведжагорску, Рыбінску, Запарожжы, Салікамску, Чусавым, Чкалаўску і […]
Гарэцкі Гаўрыла
Навуковец, лексікограф, публіцыст, мемуарыст, вязень ГУЛАГу. Малодшы брат Максіма Гарэцкага. Нарадзіўся 10.4.1900 ў вёсцы Малая Багацькаўка на Мсціслаўшчыне, скончыў Гора-Горацкую каморніцка-агранамічную вучэльню, у 1924-м – Пятроўскую (Ціміразеўскую) сельскагаспадарчую акадэмію. З 1925 дацэнт БСГА. З 1927 дырэктар Беларускага НДІ сельскай і лясной гаспадаркі пры СНК БССР. З 1928 адзін з заснавальнікаў […]
У Даніі выйшла анталогія беларускай літаратуры
Кніга Ord Fra Belarus · Slova Belarusi на дацкай і беларускай мовах надрукаваная ў выдавецтве OrdSelskabet. У анталогію ўвайшлі эсэ Крысціны Бандурынай, Лявона Вольскага, Паўла Церашковіча, Марыі Мартысевіч, проза і выбраныя вершы Альгерда Бахарэвіча і Юлі Цімафеевай, паэзія Ганны Комар, Насты Кудасавай, Ванды Марцінш душ Рэйш, Ганны Янкуты, інтэрв’ю з […]
Прэмія Гедройця: названы поўны спіс намінантаў
Арганізатары літаратурнай Прэміі імя Ежы Гедройца абвясцілі поўны спіс намінаваных кніг. Сёлета ён складаецца з пятнаццаці пазіцый. 1. Сяргей Абламейка з кнігай «Чаму Беларусь не Расея» (Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2022) 2. Калектыў аўтараў з кнігай «Алесь Бяляцкі на Свабодзе» (Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2022) 3. […]
Вінцэсю Мудрову спаўняецца 70 гадоў (відэа)
Беларускаму празаіку, журналісту і грамадскаму дзеячу Вінцэсю Мудрову 11 верасня спаўняецца семдзесят гадоў. Наша рэдакцыя шчыра віншуе шаноўнага спадара Вінцэся і зычыць здароўя ды творчых поспехаў! Актыўна займацца літаратурай і грамадскай дзейнасцю Вінцэсь Мудроў пачаў у перыяд вучобы ў Наваполацкім палітэхнічным інстытуце, стаўшы ініцыятарам выдання рукапіснага літаратурна-мастацкага часопісу “Блакітны ліхтар”. […]
Сапраўднае прозвішча — Казка
Пра Алеся Канстанцінавіча Каско, вядомага берасцейскага паэта, якога не стала ў 2017-м, піша Мікола Асавец.