У Вільні выйшла двухмоўнае выданне з выбранымі вершамі беларускага паэта Андрэя Хадановіча. Як тлумачыць сам паэт у Facebook, у кнігу ўвайшлі вершы з папярэдніх зборнікаў, а таксама тэксты напісаныя пасля 2020 года.
Укладальнікам тома выступіў Альвідас Шляпікас, а пераклады зрабілі выдатныя літоўскія паэты і паэткі: Антанас Янінас, Уладас Бражунас, Дайва Чэпаўскайце, Гінтарас Граяўскас, Вітас Дэкшніс, Марыюс Бурокас, Міндаўгас Квяткаўскас.
“Ačiū labai, mieli draugai!” — дзякуе ўсім датычным паэт.