Беларускае незалежнае выдавецтва Vesna Books, якое месціцца ў Празе, святкуе пяцігоддзе і анансуе выхад дзвюх новых кніг.
“У верасні 2018 году пасля кароткага роздуму мы вырашылі, што найлепшы спосаб, каб кніга выйшла так як хочаш, тады калі хочаш і там дзе хочаш — выдаць яе самім. Так яно ўсё і пачалося”, — прынагодна пішуць у Facebook выдаўцы Весна Вашко і Сяргей Шупа.
За час існавання выдвецва з друку ўжо выйшла васямнаццаць кніг, а пра дзве навінкі абяцаюць расказаць больш падрабязна пазней. А пакуль у верасні і кастрычніку можна будзе сустрэцца з выдаўцамі ў Лондане, Варшаве, Гданьску і Вільні.