Стартаваў продаж новай дзіцячай кнігі Андрэя Скурко, выпуск якой у жніўні анансавала выдавецтва Gutenberg.
“Хто жыве ў гаражы: вершы пра машынкі” — гэта дыхтоўная кніжка-кародонка з бойкімі вершамі Андрэя Скурко і малюнкамі Волі Кузьміч. Купіць кніжку можна проста цяпер на сайце выдавецтва.
Ці ты хлопчык, ці дзяўчынка —
Даставай свае машынкі!
Адчыняйце гаражы:
Хто што мае — пакажы!