Зміцер і Наста Дашкевіч звяртаюцца з просьбай аб падтрымцы ў выданні дзвюх кніг, напісаных пасля вызвалення Змітра. Гэтыя кнігі — апісанне таго, як машына сістэмы працуе на знішчэнне асобы, а ёй трэба выжыць і вярнуцца дамоў, не згубіўшы сваё каханне. Негледзячы на тое, што кнігі апавядаюць пра турэмныя пакуты, адчай і цемру, галоўны аповед у іх пра веру, любоў і каханне.
Першая кніга “Як я без цябе? Лісты да жонкі” — гэта сведчанне болю і радасці, роспачы і надзеі, усяго таго, праз што праходзілі Зміцер і Наста цягам трох “тэрмінаў” з сакавіка 2023 году па верасень 2025 году. Больш за 500 лістоў да Насты былі адсканаваныя і набраныя, а гэта каля 1500 сканаў. Гэты масіў тэксту быў разам з рэдактарам прасеяны і ўвасоблены ў кнігу.
Падчас працы над гэтымі тэкстамі рэдактар сфармаваў яшчэ адну кнігу: “Псальмы і казанні”. Гэта ўжо вытрымкі з лістоў на біблійную тэматыку і вершы, якія ўласна з’яўляюцца лірычным перажываннем Божага Слова, сям’і і пакутаў Насты і Змітра.
Зміцер і Наста моцна спадзяюцца на падтрымку беларусаў. З дапамогай чытачоў кнігі могуць пабачыць свет ужо ў канцы восені.
Сума збору: €10000 — друк дзвюх кніг накладам 1000 асобнікаў.
Далучыцца да збору можна па спасылцы.






