У выдавецтве “Тэхналогія” выйшаў раман славацкага пісьменніка Станіслава Ракуса (Stanislav Rakús) “Нататкі ў плыні часу”. На беларускую мову твор пераклала Святлана Богуш. Раман “Нататкі ў плыні часу” (Temporálne poznámky, 1993) мае аўтабіяграфічную аснову. Як паведамляе анатацыя на старонцы выдавецтва, у цэнтры аповеду настаўнік вячэрняй школы і ягоная штодзённая педагагічная праца, […]
Tag: выдавецтва Тэхналогія
Казачныя гісторыі і зборнік прыказак для дзяцей
Свет пабачылі дзве новыя кнігі для дзяцей — казачныя гісторыі “Смоўжыкі, Гурман і насатая каманда” Наталлі Бучынскай і кніга беларускіх прыказак “Лёгка сказаць”, якую ўклала Паліна Грынчанка. “Лёгка сказаць” — гэта кніга з каляровымі малюнкамі ад выдавецтва “Тэхналогія”, у якой сабраныя беларускія народныя прыказкі і прымаўкі на тэмы прыроды, сям’і, […]
Леў Талстой у перакладах Янкі Брыля даступны ў кнігарнях
У зборнік “Леў Талстой у перакладах Янкі Брыля” ўвайшлі творы Талстога, перакладзеныя народным пісьменнікам Беларусі Янкам Брылём — прадаўжальнікам гуманістычнай традыцыі ў літаратуры, талстоўцам у маладосці. Укладальнікі Міхась Марчанка і Антон Шустаў падбалі пра тое, каб у кнізе сярод іншага ўпершыню з’явіліся пераклады Янкі Брыля, якія раней нідзе не публікаваліся. […]
Навукова-папулярная кніга пра беларускую мову — перадзаказ
Выдавецтва “Тэхналогія” падрыхтавала да друку невялікую навукова-папулярную кнігу “Як гавораць беларусы”, прысвечаную беларускай мове. Аўтар кандыдат філалагічных навук Вадзім Шклярык, які займаецца папулярызацыяй беларускай мовы, удзельнічаў у розных журналісцкіх праектах, у тым ліку ў дакументальным фільме — “Гаворкі Беларусі“. У кнізе, як піша Onlíner, даступна расказваецца пра тое, чым беларуская мова адрозніваецца ад рускай […]
Скандынаўскія народныя балады — анонс навінкі
Выдавецтва “Тэхналогія” анансавала выхад новай кнігі — першага зборніка скандынаўскіх народных баладаў, якія перастварыў па-беларуску перакладчык Яўген Папакуль. Кнігу “Каханне. Смерць. Пачвары” можна перадзамовіць на сайце выдавецтва. Творы зборніка перакладзеныя з шасці моваў: шведскай, дацкай, нарвежскай, фарэрскай, ісландскай і норн. Беларускія пераклады друкуюцца паралельна з арыгінальнымі тэкстамі. Тэматыку ўсіх баладаў […]
Выйшаў першы том збору твораў Івана Чыгрынава
Выдавецтва “Тэхналогія” пачынае выдаваць збор твораў Івана Чыгрынава, прысвечаны 90-годдзю народнага пісьменніка Беларусі. Выйшаў першы том з чаканых пяці. Наклад кнігі ўсяго 100 асобнікаў. Першы том змяшчае раманы “Плач перапёлкі” і “Апраўданне крыві”, прысвечаныя падзеям, якія адбываліся на ўсходзе Беларусі ў 1941 годзе, расказваюць выдаўцы. Замовіць кнігу можна на афіцыйным […]
Надзея Ясмінска выпускае фэнтэзі пра аднарогаў
У выдавецтве “Тэхналогія” неўзабаве стартуе продаж новай кнігі — “Заклінальнік аднарогаў” дзіцячай пісьменніцы Надзеі Ясмінскай. Замовіць фэнтэзійную аповесць можна проста цяпер на сайце выдавецтва. У 2018 годзе кніга Надзеі Ясмінскай “Заклинатель единорогов” выходзіла па-расейску, з таго часу аўтарка перапрацавала аповесць і самастойна пераклала яе на беларускую мову. Менавіта гэтая абноўленая […]
“Чараўнік Краіны Оз” выйшаў па-беларуску
Выйшаў з друку пераклад на беларускую мову класікі амерыканскай дзіцячай літаратуры — казачнай аповесці Лаймэна Фрэнка Баўма “Чараўнік Краіны Оз”, якая ўпершыню пабачыла свет у 1900 годзе. Твор на беларускую мову пераклаў Сярж Мядзведзеў, ілюстрацыі намалявала Кацярына Дубовік, а надрукавала выдавецтва “Тэхналогія”. Багата аздобленую кнігу выпусціла выдавецтва “Тэхналогія”. Першыя раздзелы […]