У Беларусі выпусцілі новыя календары на розны густ

Бліжэй да канца 2024 году беларускія друкары пачалі выпускаць календары на новы 2025-ы. Настольныя ды насценныя на розны густ. Прапаноўваем звярнуць увагу на тры з іх.

Настольны “Ачмурэнны” каляндар з забаўнымі прынтамі, тэматычнымі жартамі, вершамі і прымаўкамі ад выдавецтва “Папуры” (купіць тут).

Да 500-годдзя выдання скарынаўскага “Апостала” выдавецтва “Тэхналогія” падрыхтавала каляндар “Францішак Скарына ў Вільні”. “Апостал” — гэта першая дакладна датаваная кніга, выдадзеная ў Вільні. Каляндар змяшчае не толькі зручную прасторную сетку, але і багатую калекцыю візуальных матэрыялаў, звязаных з кнігадрукаром, — ад жывапісу і скульптуры да марак і манет (купіць на сайце выдавецтва).

Насценны каляндар на 2025 год, мастачкай і ўкладальніцай якога ёсць Марыя Каралёва, прысвечаны архітэктурным помнікам Беларусі (купіць тут).

СТУДЗЕНЬ. Дзярэчын. Палац Сапегаў, касцёл і кляштар дамініканаў
ЛЮТЫ. Дуброўна. Высокая сінагога
САКАВІК. Бялынічы. Касцёл Унебаўзяцца Дзевы Марыі і кляштар кармелітаў
КРАСАВІК. Койданаў. Кальвінскі збор
ТРАВЕНЬ. Віцебск. Траецкая царква на Пескаваціку
ЧЭРВЕНЬ. Магілёў. Касцёл св. Францыска Ксавера і калегіюм езуітаў
ЛІПЕНЬ. Астрына. Касцёл св. Тарэсы
ЖНІВЕНЬ. Сваятычы. Палац Абуховічаў
ВЕРАСЕНЬ. Ваўкавыск. Вялікая сінагога
КАСТРЫЧНІК. Даўбучкі. Мячэт
ЛІСТАПАД. Маляцічы. Касцёл св. Станіслава
СНЕЖАНЬ. Навадзяткавічы. Палац Слізняў