Свет пабачылі дзве новыя кнігі для дзяцей — казачныя гісторыі “Смоўжыкі, Гурман і насатая каманда” Наталлі Бучынскай і кніга беларускіх прыказак “Лёгка сказаць”, якую ўклала Паліна Грынчанка.
“Лёгка сказаць” — гэта кніга з каляровымі малюнкамі ад выдавецтва “Тэхналогія”, у якой сабраныя беларускія народныя прыказкі і прымаўкі на тэмы прыроды, сям’і, працы, навучання, сяброўства ды інш. Зборнік будзе цікавы дзецям дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту, бацькам, выхавальнікам ды настаўнікам. Праілюстравала кнігу мастачка Паўліна Карцава.


У кнігу дзіцячай пісьменніцы Наталлі Бучынскай “Смоўжыкі, Гурман і насатая каманда” , якую выдала “Адукацыя і выхаванне”, увайшлі тры займальныя і пазнавальныя казачныя гісторыі, якія дазволяць далучыцца да незвычайных падзей у дзівосным свеце кузурак і смаўжоў: паслухаць канцэрт Смоўжыка і жамяры, раскрыць здарэнне з прапажай хаткі цётачкі Смаўжыхі, спрабаваць разам з Гурманам злавіць вёрткага Смаўжа. Таксама ў чытача будзе магчымасць даведацца і пра незвычайных смаўжоў, якія жывуць у свеце.








![Шапран выдаў манаграфію “Быкаў. [Пра] мастацтва”](https://bellit.info/wp-content/uploads/2026/07/746003003_3461470060687041_6784350007652796489_n-90x60.jpg)
