Унікальнае выданне пра Алеся Разанава

У выдавецтве “Тэхналогія” выйшла ўнікальнае выданне пра вялікага беларускага паэта Алеся Разанава. Кніга ўспамінаў “Праз сябе — да Сусвету” — даніна памяці паэту, адкрывальніку новых даляглядаў у беларускай літаратуры.

“Аўтары кнігі — а яны не толькі з Беларусі, але і з Польшчы, Германіі, Швейцарыі, Літвы, Расіі — дзеляцца сваімі ўспамінамі пра сустрэчы, супрацоўніцтва з Алесем Разанавым, думкамі пра ягоную творчасць”, тлумачаць у выдавецтве.

Кніга змяшчае таксама ўспаміны родных, згадкі самога паэта пра сваё дзяцінства, стэнаграфічны запіс дыскусіі 2011 года ды іншае. Кола аўтараў вельмі шырокае. Сярод іх вядомыя грамадскія дзеячы, навукоўцы, пісьменнікі, выдаўцы, мастакі, мастацтвазнаўцы, журналісты, настаўнікі, якія добра ведалі Алеся Разанава як чалавека і творчую асобу.

Выданне багата ілюстраванае архіўнымі фотаздымкамі. Кошт — 28 рублёў. Наклад — усяго 100 асобнікаў.

Замовіць можна праз сайт, або купіць у краме пры выдавецтве.