Tag: выдавецтва Янушкевіч

9 жніўня ў Гданьску — кніжны кірмаш, Бахарэвіч, Цімафеева і не толькі

У Гданьску ў Еўрапейскім цэнтры салідарнасці (ЕЦС) 9 жніўня пройдзе шэраг мерапрыемстваў прысвечаных Дню Годнасці. Сярод іншага горад наведаюць беларускія кнігавыдаўцы і пісьменнікі. У зімовым садзе ЕЦС (pl. Solidarności, 1) з 13:00 да 20:00 разгорнецца кірмаш, дзе можна будзе набыць унікальныя ручныя вырабы і беларускія кнігі выдавецтваў “Камунікат”, Gutenberg Publisher, […]

Электронная навінка ад выдавецтва “Янушкевіч”

Выдавецтва “Янушкевіч” працягвае папаўняць свой каталог электроннымі версіямі кніг нароўні з папяровымі. Цяпер у электронным выглядзе выйшла “Забойства на вуліцы Макаёнка” Клёка Штучнага. “Забойства на вуліцы Макаёнка” — рэдкі на беларускай літаратурнай прасторы дэтэктыў, які ўпісаны ў кантэкст падзей 2020 году. Стылёва дасканалы, з тонкім гумарам і небанальным сюжэтам. Купіць e-book […]

Янушкевіч выпусціць па-беларуску нашумелы польскі нон-фікшн

Выдавецтва “Янушкевіч” анансавала выхад увосень бэстсэллера польскай культуралагіні Зоф’і Залескай “Zaniechanie” ў перакладзе на беларускую мову. Арыгінал выйшаў сёлета ў кракаўскім выдавецтве Karakter, з якім у беларускага выдавецва склаліся добрыя партнёрскія стасункі. “Кожная кніга тут [у выдавецтве Karakter] — як на падбор. Можна браць любую з заплюшчанымі вачыма — і […]

Юля Цімафеева напісала паэтычную гісторыю свайго роду

У выдавецтве “Янушкевіч” выйшаў новы канцэптуальны зборнік вершаў Юлі Цімафеевай з назвай “Кровазварот”, у якім аўтарка праз паэтычную форму апавядае гісторыю свайго роду ў 20 стагоддзі і шукае сваё месца ў гэтай гісторыі. “Я хачу падзякаваць маёй сям’і: маім бацькам і цёткам, — за тое, што шчодра дзяліліся са мной […]

Ігар Кулікоў прэзентуе новую кнігу вершаў

У выдавецтве “Янушкевіч” выйшаў новы зборнік вершаваных твораў паэта і перакладчыка Ігара Кулікова з назвай “Нетутэйшая далечыня”. Гэта сёмая кніга Ігара Кулікова, у якой сабраны вершы, напісаныя ў 2021—2023 гадах, а таксама некаторыя пераклады з ангельскай мовы і санскрыту. Кнігу ўжо можна набыць праз сайт анлайн-кнігарні “Кнігаўка”. А ў найбліжэйшы […]

Каміла Цень напісала два новыя дэтэктывы

У выдавецтве “Янушкевіч” вышла новая кніга “Наступны прыпынак — смерць” ад аўтркі, якая піша пад псеўданімам Каміла Цень. Кнігу ўжо можна набыць у кнігарні “Кнігаўка” ў Варшаве і замовіць дастаўку па пошце. У зборнік увайшлі дзве аповесці: “Наступны прыпынак — смерць” і “Красная куртка”. Прыгоды кантралёркі грамадскага транспарту Зінаіды Юр’еўны […]

Беларусь на Ляйпцыгскім кніжным кірмашы

Сёлета на Міжнародным кніжным кірмашы ў Ляйпцыгу (Германія), які пройдзе ў канцы сакавіка, у праграме будуць і прадстаўнікі беларускай літаратуры і выдавецкай справы. Сярод іншага Альгерд Бахарэвіч, Святлана Алексіевіч, Таня Арцімовіч, Вера Бурлак, Юля Цімафеева, Зміцер Вішнёў. Прапануем вашай увазе спіс мерапрыемстваў з удзелам беларусаў і датычных беларускай літаратуры: 26 […]

Электронная кніга аднаго з пераможцаў “Шуфлядкі”

Рукапіс-пераможца чытацкага галасавання конкурсу “Шуфлядка” “Жыццё ў 12 апавяданнях” Аляксея Правалоцкага выйшаў электроннай кнігай у выдавецтве “Янушкевіч”. Аляксей Правалоцкі і ягоны дэбютны зборнік апавяданняў перамог у чытацкім галасаванні на першым конкурсе, які ладзіўся ў 2023 годзе. У 2024 годзе былі абвешчаныя пераможцы другога сезону конкурсу рукапісаў “Шуфлядка”, які праводзіцца камандай фестываля […]

Актуальны бэстсэллер ад Янушкевіча — перадзаказ

Выдавецтва “Янушкевіч” анансавала выхад 15 сакавіка актуальнага міжнароднага бэстсэллера ў перакладзе на беларускую мову. Гаворка пра раман сатырычны літаратурны трыллер Рэбэкі Кван (Rebecca F. Kuang) “Елаўфэйс”, які пабачыў свет у ЗША ў 2023 годзе. Анатацыя:Афіна Лю — літаратурная зорка, а Джун Хэйвард — літаральна ніхто. Калі Афіна гіне ў выніку […]

Сярэднявечная ангельская паэма — па-беларуску (перадзаказ)

Выдавецтва “Янушкевіч” анансавала выхад у беларускім перакладзе ананінмнай анегльскай паэмы канца XIV ст. “Сэр Гавейн і Зялёны Рыцар”, якая справядліва лічыцца адной з пярлін сярэднявечнай англійскай літаратуры. Ідзе папярэдні заказ, а старт продажаў запланаваны на 7 сакавіка. Паэма шматкроць перакладалася не толькі на сучасную ангельскую, але і на іншыя еўрапейскія […]