Выдавецтва “Янушкевіч” анансавала выхад новага вялікага рамана аднаго з галоўных сучасных беларускіх пісьменнікаў Альгерда Бахарэвіча. Кніга з назвай “Падземныя пераходы” мае з’явіцца ў продажы 28 жніўня, але ўжо цяпер адкрытая папярэдня замова на навінку. “Як ніхто іншы, гэты пісьменнік сёння робіць беларускую літаратуру вялікай, а беларускую мову — распазнавальнай ва […]
Tag: выдавецтва Янушкевіч
Перадзаказ на беларускі пераклад рамана Рэя Брэдберы
Выдавецтва “Янушкевіч” анансавала выхад рамана Рэя Брэдберы “Віно з дзьмухаўцоў” у перакладзе на беларускую мову. Да 20 ліпеня кнігу можна заказаць па спецыяльнай цане, а старт продажаў — 23 ліпеня. “Віно з дзьмухаўцоў” Рэя Брэдберы вяртае нас у дзяцінства, калі лета падавалася бясконцым. У цэнтры сюжэту — дванаццацігадовы Даглас Сполдынг, […]
Пераклад галоўнага рамана Айн Рэнд ужо ў продажы
Выдавецтва “Янушкевіч” абвясціла пра старт продажаў галоўнага рамана Айн Рэнд “Атлант расправіў плечы” ў перакладзе на беларускую мову. Гэта грунтоўнае выданне больш як на 1200 старонак у цвёрдай вокладцы. “Атлант расправіў плечы” Айн Рэнд — маштабны раман-антыўтопія і маніфест рацыянальнага эгаізму. Дзеянне адбываецца ў ЗША, дзе ўрад знішчае свабодны рынак […]
Выйшаў новы зборнік “моўных здымкаў” паэта Ігара Кулікова
У выдавецтве “Янушкевіч” выйшла восьмая кніга вершаў паэта і перакладчыка Ігара Кулікова “Горад N.”, дзе сабраныя творы, напісаныя ў 2024—2026 гадах. Зборнік апавядае пра абжыванне і пражыванне прасторы і часу ў трох сталіцах (Менску, Вільні і Варшаве), а таксама іншых гарадах і мясцінах Зямлі. Аўтар пра кнігу: “Гэтая кніга пра […]
Кніжны маркет у Варшаве ў падтрымку незалежных выдавецтваў
5 красавіка ў Варшаве пройдзе кніжны маркет у падтрымку незалежных беларускіх выдаўцоў, якія нават працуючы за мяжой, зазнаюць ціск і чыя дзейнасць і выданні прызнаюцца “экстрэмісцкімі”. Беларускія выдаўцы — тыя, хто працягвае выдаваць, перакладаць і распаўсюджваць — цяпер пад ціскам: у эміграцыі іх абвяшчаюць “экстрэмісцкімі”, унутры краіны датычных да кнігавыдання часта затрымліваюць, […]
Шэраг беларускіх выдавецтваў прызнаны “экстрэмісцкім фармаваннем”
КДБ надаў сатус “экстрэмісцкага фармавання” ўяўнай “кааліцыі друкаваных выдавецтваў”, якая на думку ўладаў складаецца з арганізацый “Фонд Kamunikat.оrg”, “Lohvinau Publishing House” і “Andrei Yanushkevich Publishing”. Напрыканцы лютага ў Менску прайшлі масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, агулам было затрымана як мінімум 10 чалавек — частку з іх адправілі […]
Пераклалі чэшскі раман пра сталенне маладога квір-хлопца
У выдавецтве “Янушкевіч” выйшаў з друку дэбютны раман чэшскага паэта, публіцыста і празаіка Марэка Торчыка “Прэпарацыя памяці”. Пераклад твора, які ўносіць у чэшскі кантэкст тэмы сусветнай літаратуры, здзейсніў Сяргей Сматрычэнка. Анатацыя: “У 3:37 героя рамана пабудзіў тэлефонны званок і начная размова з маці расхвалявала дагэтуль спакойную роўнядзь успамінаў. Ён вяртаецца […]
Гучны польскі нон-фікшн пра адмову дзейнічаць выйшаў па-беларуску
Анансаваная ўлетку выдавецтвам “Янушкевіч” кніга пра бяздзейнасць і бясслілле Зоф’і Залескай пад назвай “Нядзеянне” выйшла з друку ў канцы 2025 году і можа стаць калядным падарункам для аматараў інтэлектуальнага чытва. Пераклала твор Кацярына Маціеўская. “Што аб’ядноўвае такіх розных герояў гэтай кнігі? Чаму яны адмаўляюцца дзейнічаць альбо свядома, нават дэманстратыўна лянуюцца, […]
Выйшаў двухтомнік Борхеса ў перакладзе Шупы
У выдавецтве “Янушкевіч” выйшаў зборнік апавяданняў Хорхе Луіса Борхеса ў двух тамах. Перакладчыкам з гішпанскай на беларускую выступіў знаны майстар сваёй справы Сяргей Шупа. У беларускае выданне ўвайшлі чатыры найважнейшыя зборнікі класіка сусветнай літаратуры — “Вымыслы”, “Алеф”, “Паведамленне Броўдзі”, “Кніга з пяску”. Рэдактура Кацярыны Маціеўскай, дызайн Тацяны Шуставай. Абодва тамы […]
Выйшаў зборнік вершаў для дзяцей ад Юліі Верамей
У выдавецтве “Янушкевіч” пабачыў свет зборнік Юліі Верамей “Снежная фея”. Выдаўцы перакананыя, што кніга з дзіцячымі вершамі можа стаць выдатным падарункам напярэдадні святаў. “Снежная фея” — гэта ўтульнае падарожжа ў зімовы свет, дзе жывуць сяброўства, дабрыня і цуды. Юлія Верамей — паэтка, перакладчыца і апантаная даследчыца дзіцячага свету. Скончыла Мінскі […]





