Tag: Вільня

Дзве лекцыі Ганны Севярынец пра Купалу і братоў Луцкевічаў

Інтэрнэт-часопіс TAŬBIN працягвае выкладаць на сваім YouTube-канале цыкл кароткіх лекцый Ганны Севярынец пад назвай: “Беларусь як тэкст. Хто і як стварае беларускі сусвет такім, якім ён ёсць”. Тэмы двух апошніх выпускаў — “Браты Луцкевічы і Беларусь у базыльянскіх мурах” і “Купала без палітыкі. Якім быў бы беларускі нацыянальны прарок у ідэйным вакууме”. Тэкст — гэта не […]

Выйшла анталогія вершаў пра Вільню. Сустрэча з Дубаўцом

У выдавецтве “Логвінаў” выйшла кніга “Вільня. Анталёгія беларускай паэзіі XX стагодзьдзя”, якую ўклаў пісьменнік і журналіст Сяргей Дубавец. Першага сакавіка адбудзецца аўтарская сустрэча, дзе можна будзе таксама набыць ягоныя кнігі “Занзібар. Сталеньне маладой душы“ і “Стагодзьдзе НН“. “Ад пачатку дзён Вільня была галоўным горадам для продкаў сучасных беларусаў, цэнтрам усяго […]

Алексіевіч і “Пфляўмбаўм” на кніжным кірмашы ў Вільні

Жаночае выдавецтва “Пфляўмбаўм” анансавала свой удзел у штогадовым Віленскім кніжным кірмашы, які сёлета пройдзе з 27 лютага па 2 сакавіка. Таксама ў межах кірмаша пройдзе дыскусія з удзелам нобелеўскай лаўрэаткі Святланы Алексіевіч. У дыскусіі з тэмай “Ці можа мастацтва быць дыпламатычным мостам?” крамя Святланы Алексіевіч возьмуць удзел паэтка, эсэістка, літкрытык […]

Кніжная мапа беларусаў Вільні

У лістападзе ў Вільні ў чарговы раз адзначылі скарынаўскія дні — больш за 500 гадоў таму Францыск Скарына выдаў тут першую друкаваную кнігу Вялікага княства Літоўскага. З гэтай нагоды мы ўзгадваем пра вуліцы, на якіх размяшчаліся вядомыя віленскія друкарні, а таксама пра месцы, звязаныя з кнігамі і кнігадрукаваннем. Шкляная (Stiklių […]

Падарожжы Юргіса Кунчынаса

Раман “Туўла” Юргіса Кунчынаса — адзін з самых яскравых твораў літоўскай літаратуры ХХ стагоддзя. Кніга распавядае пра фатальнае каханне, блуканні па старых віленскіх вуліцах у пошуках шчасця, багемнае жыццё познесавецкай эпохі, і, канечне, пра Зарэчча — самае галоўнае віленскае месца ў рамане, цэнтр аўтарскага сусвету, перакрыжаванне усіх шляхоў і накірункаў. […]

Віленскія адрасы Мойшэ Кульбака

Чорная ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года адабрала жыцці больш як 100 прадстаўнікоў грамадскай, навукойвай і культурнай эліты Беларусі, у тым ліку — літаратараў. Сярод творцаў, забітых НКУС — пісьменнік Мойшэ Кульбак. Напрыканцы кастрычніка, калі беларусы аддаюць даніну памяці расстраляным паэтам, і, разам з усім еўрапейскім светам, памінаюць […]

Тыдзень беларускай культуры пачнецца ў Вільні 9 верасня

З 9 па 15 верасня ў Цэнтры беларускай культуры й супольнасці адбудзецца тыдзень беларускай культуры. Традыцыі шляхетныя ці сялянскія? Кнігі ці прысмакі? Лекцыі ці handmade? Музыкі ці мастакі? Кірыліца ці лацініца? А навошта выбіраць? Шануем кожную блішчынку і перліну! Бо ўсё гэта разам – беларуская культура! Прыгожая. Годная. Родная. Наша. […]

Сустрэча з Сяргеем Календам — 30 жніўня

У пятніцу віленскі кніжны клюб пры “Чытальні” ў Цэнтры беларускай супольнасці і культуры (Vilniaus g. 20) абмяркуе з Сяргеем Календам яго новую кнігу “Стрыжэ і піша”. Лёгкія і цікавыя тэксты ў зборніку даюць унікальную магчымасць убачыць рэчаіснасць вачыма пісьменніка, які адначасова ёсць экспертам цырульніцкай справы: “Ужо шмат гадоў я пішу […]

Зміцер Бартосік у Вільні — 9 верасня

На пачатку верасня ў Вільню, з прэзентацыяй кнігі “Забіць упалмінзага”, прыедзе пісьменнік і бард Зміцер Бартосік. Сустрэча адбудзецца ў Цэнтры беларускай супольнасці і культуры. У гісторыі Беларусі ХХ стагоддзя найбольш замоўчваюцца і застаюцца засакрэчанымі старонкі супраціву беларусаў савецкай акупацыі, русіфікацыі і калгасам. Праўда пра гэты супраціў знішчаная або схаваная ў […]

У Вільні пакажуць архіўныя тэлеперадачы Тацяны Сапач

26 жніўня, у дзень нараджэння Тацяны Сапач, паэткі і стваральніцы беларускай тэлевізіі ў Літве, адбудзецца фестываль яе перадач пра знакамітых і проста цікавых людзей. Доўгія гады Сапач вяла на Літоўскім Тэлебачанні сталую праграму пра мясцовых беларусаў пад назвай “Віленскі сшытак”, дзе запісвала інтэрв’ю і каментары, рабіла дакументальныя фільмы і матэрыялы […]