Беларускі музей у Вільні аблічбоўвае ўнікальны кніжны збор

Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча падзяліўся грунтоўнымі планамі па пераводзе кніг з бібліятэкі ў лічбавы фармат у межах праекту “Баркулаб”. Сярод першых аблічбаваных кніг “Беларускі спеўнік” Станіслава Станкевіча і паэма Лявона Случаніна.

Праект рэалізуецца ў супрацы з інтэрнэт-бібліятэкай “Камунікат”, менавіта на сайце Kamunikat.org, можна будзе знайсці ўсе адсканаваныя ўнікальныя выданні.

Збор беларускіх папулярных песняў Станіслава Станкевіча 1925 году выдання спампаваць тут, а пастаронкавы прагляд тут.

Першае выданне паэмы Лявона Случаніна “Рагнеда” (1944) з ілюстрацыямі Валдаса Дрэмы спампаваць тут, а таксама можна глядзець пастаронкава тут.