Паэт і выкладчык Андрэй Хадановіч у новым відэа на сваім YouTube-канале расказвае пра класіка жанру фэнтэзі і, магчыма, найбольш вядомага сёння аўтара фэнтэзі, напісанага не па-ангельску, — Анджэя Сапкоўскага і яго чароўны свет “Ведзьмара” на прыкладзе кнігі “Час ганьбы”, нядаўна выдадзенай па-беларуску. Гледачы відэа дазнаюцца: На думку Андрэя Хадановіча, вялікім […]
Tag: проза
Падкаст “Супердудко”: вялікая гутарка з Марыяй Мартысевіч
У аўтарскі падкаст “Супердудко” на Літрадыё завітала паэтка і перакладчыца Марыя Мартысевіч. Паўтарагадзінная насычаная размова вядзецца пра герояў беларускага метамадэрну, кэнсэлінг з булінгам, паэтычны зборнік “Сарматыю” і раман для падлеткаў “Гарэзлівы пацалунак”. Мартысевіч лічыць сябе першай беларускай метамадэрністкай, разважае пра неабходнасць кэнселінгу для стварэння інстытута рэпутацыі і агучвае мары аб кніжцы пра булінг. Таксама цягам размовы можна […]
Выйшаў новы зборнік “фрэсак” Барыса Пятровіча
Фонд Kamunikat.org выдаў кнігу “фрэсак” (кароткай прозы) Барыса Пятровіча з назвай “Ад жыцця прачнуцца…”, куды ўвайшлі творы розных гадоў. Прэм’ера новай кнігі пісьменніка адбылася на Міжнародным варшаўскім кніжным кірмашы. “Фрэскі” Барыса Пятровіча гэта своеасаблівы жанр, калі творы пішуцца не адрываючы рукі і потым не правяцца, як і фрэскі мастацкія, якія ствараюцца ў […]
“Зэкамерон” Максіма Знака дапоўнілі вершамі і гутаркамі
У выдавецтве “Полацкія лабірынты” выйшла з друку дапоўненае перавыданне кнігі палітвязня Максіма Знака. Акрамя ўласна “Зэкамерону” (шэрагу дакументальных апавяданняў) у кнігу ўвайшлі гутаркі і вершы аўтара. Першы наклад кнігі разышоўся хутка, таму выдаўцы вырашылі як перавыдаць. Старт продажаў пачнецца 25 траўня ў межах Варшаўскага кніжнага кірмашу на стэндзе незалежных беларускіх […]
Ніякай магіі, апрача магіі моцы
Падлеткавыя мары, каханне падчас пратэстаў і пераадоленне траўмы. У выдавецтве Gutenberg Publisher выйшла аповесць “Соня, стой!” Сашы Гук, продажы якой пачнуцца на беларускім стэндзе Варшаўскага кніжнага кірмаша. Літаратурны крытык Ціхан Чарнякевіч прачытаў кнігу ў рукапісе і дзеліцца сваімі думкамі спецыяльна для “Будзьмы”. Пад літаратурай жанру young adult у Беларусі маркіруецца самая розная кніжная прадукцыя. Можна сказаць, што […]
Шупа агучыў “Плошчу Перамогі” Альгерда Бахарэвіча
Дзякуючы ініцыятыве Audiobooks.by ў аўдыяфармаце выйшаў раман-прыпавесць Альгерда Бахарэвіча “Плошча Перамогі”. Кніга загучала голасам перакладчыка і рэдактара Сяргея Шупы, які раней надрукаваў папяровую версію рамана ў выдавецтве Vesna Books. Раман “Плошча Перамогі” – гэта авантурная прыпавесць пра ўладу і нацыю, пра цану слова і славы. Альгерд Бахарэвіч піша пра кнігу так: “Не […]
Аляксандр Лукашук напісаў кнігу ўспамінаў
Аляксандр Лукашук, які ўзначальваў Беларускую службу “Радыё Свабода” з 1998 да 2023, выдае кнігу ўспамінаў з назвай “Там, дзе няма цемнаты” (цытата з песні гурта ULIS). Мемуары выходзяць з друку ў праскім выдавецтве Vesna. Урыўкі з кнігі можна пачытаць анлайн. Ва ўспамінах аўтар расказвае, як стваралася Свабода, што яна рабіла […]
На якія кнігі пішуць рэцэнзіі і водгукі на сайце bellit.store?
Колькі месяцаў таму пісьменнік Валер Гапееў ініцыяваў стварэнне літаратурнага сайта “Новыя беларускія кнігі”, на якім збіраюцца ўражанні крытыкаў, блогераў і простых чытачоў ад кніжных навінак. Bellit.info зазірнуў на пляцоўку, каб даведацца, на што апошнім часам адгукаюцца беларускія чытачы ўсіх гатункаў. Былы сын. Саша Філіпенка (нядаўна выйшла беларуская версія ў выдавецтве Gutenberg) […]
Выйшаў з друку зборнік апавяданняў Вінцэся Мудрова
У выдавецтве Цымберава выйшаў з друку новы зборнік апавяданняў полацкага пісьменніка Вінцэся Мудрова з назвай “Yesterday”. У кнігу ўвайшлі стракатыя — па форме і змесце — апавяданні, у якіх аўтар кідае рэтраспектыўны позірк у мінулае і спрабуе зазірнуць у будучыню. Набыць можна ў інтэрнэт-краме kniger.by з перасылкай па усім свеце. […]
10 мая выходзяць прыгоды Бахарэвіча з малюнкамі Вольскага
10 траўня ў выдавецтве “Янушкевіч” выходзіць з друку доўгачаканы авантурны раман Альгерда Бахарэвіча “Капітан Лятучая Рыба”. Кніга пра вялікае беларускае падарожжа і супрацьстаянне злу, ілюстраваная знакамітым музыкам Лявонам Вольскім. “Капітан Лятучая Рыба” — прыгодніцкі раман для чытачоў усіх узростаў: пра адважных блуканцаў, далёкія краіны і крохкую надзею, якую спрабуе скрасці […]





