Tag: проза

Аб чым гаворка ў польскамоўнай кнізе пра Кобрын?

Выдавецтва Austeria выпусціла з друку кнігу Хэлены Ліндскуг “Trzy razy Kobryń” (“Тры разы Кобрын”). Аўтарка дзеліцца сваімі нататкамі з наведвання Кобрына ў 1988, 2017 і 2019 гадах. Цікавасць да горада ў аўтракі праз паходжанне, ейны тата-габрэй жыў у Кобрыне перад Другой сусветнай вайной. Кніга каштоўная не толькі ўспамінамі пра Кобрын, […]

Выходзіць фантастычная ірландская гісторыя ў перакладзе Скурко

Выдавецтва Gutenberg Publisher анансавала выхад дзіцячай кнігі ірландскай аўтаркі Эрыкі Макган “Табіта Плімтак жыве на самым краі свету”. Фантастычную гісторыю пераклаў Андрэй Скурко. Кніга апавядае пра тое, як капрызлівыя сваякі выпраўляюць дзяўчынку Табіта штодзень уніз па скале па ежу і іншыя патрэбныя рэчы. Але тая гэтым не пераймаецца: у пячорах-кішэньках […]

Памерла пісьменніца Раіса Баравікова

Ноччу на 26 траўня 2026 году памерла пісьменніца і перакладчыца Раіса Баравікова. Пра гэта паведамілі ў сацсетках сваякі аўтаркі. Рэдакцыя Bellit.info шчыра дзякуе спадарыне Раісе за творчасць і выказвае спачуванні яе родным і блізкім. Раіса Баравікова нарадзілася 11 траўня 1947 году ў вёсцы Пешкі (цяпер Бярозаўскі раён). Скончыла аддзяленне мастацкага […]

На беларускую пераклалі кнігу для падлеткаў нігерыйска-ірландскай пісьменніцы

Выдавецтва Gutenberg Publisher анансавала выхад кнігі нігерыйска-ірландскай тэлевядоўцы, рэпарцёркі і пісьменніцы Зэйнаб Боладэл “Я заплятаю косы” (Braids Take A Day, 2024). На беларускую мову кнігу пераклала Марына Дзергачова. Ілюстрацыя на вокладцы навінкі — Грэйс Энэмаку. Анатацыя: “Раздзяліць. Заплесці. Паўтарыць.Таямніцы, як і косы, патрабуюць цярплівасці: яны расплятаюцца паволі, адна за адной…Нарэшце […]

Аўдыякнігай выйшла ўжо 4 частка “Сабак Эўропы”

Дзякуючы ініцыятыве Audiobooks.by цяпер у гукавым фармаце даступная ўжо чацвертая, самая менская частка “Сабакаў Эўропы” Альгерда Бахарэвіча. “Трыццаць градусаў у цені” агучыў перакладчык і рэдактар Сяргей Шупа. “2 гадзіны 47 хвілін менскага лета 2016 году. Менавіта тым летам я працаваў над чацьвёртай часткай рамана, яшчэ ня ведаючы, што насамрэч пішу”, […]

Мікола Дзядок прэзентуе кнігу апавяданняў у Вільні

31 траўня ў прасторы ZOLAK у Вільні адбудзецца прэзентацыя новай кнігі “Апавяданні з кішэняў. Гарадзенская крытая ў імёнах і тварах” палітвязня Міколы Дзядка. Кніга выйшла ў выдавецтве “Камунікат” на беларускай і расейскай мовах. Гэта першая кніга, напісаная аўтарам пасля вызвалення. У ёй Мікола Дзядок з максімальна даступнай выразнасцю і шчырасцю […]

Праграма беларускага стэнда на кніжным кірмашы ў Варшаве

28—31 траўня ў Варшаве на стадыёне PGE Narodowy пройдзе міжнародны кніжны кірмаш. У межах падзеі будзе працаваць беларускі стэнд “Salon Wolna Białoruś” (11/D5), дзе можна будзе набыць беларускія кнігі і выданні, звязаныя з Беларуссю. Інстытут беларускай кнігі падзяліўся праграмай стэнда. 28.05 (чацвер) 🔹 12.00 Старт продажаў: “Успаміны Францішка Міцкевіча” (RozUM)🔸 13.00 “БНР […]

Ад Шагала да Арцёмавай — чатыры кніжныя навінкі

Выдавецтва “Мяне Няма” падзялілася найбліжэйшымі планамі. Чытачоў чакаюць кнігі Юлі Арцёмавай, Уладзіміра Казлова, Марка Шагала і Алёны Глухавай. “…Ужо вычытаны карэктаркай і чакае вёрсткі раман Уладзіміра Казлова «Паўднёвы Захад». Выдатны тэкст. Гэта працяг рамана «Варшава», які мы перавыдалі два гады таму. Менск канца 90-х гадоў”, — анансуе навінку пісьменнік Павел Анціпаў, […]

Фядута напісаў кнігу пра “Каласы пад сярпом тваім” Караткевіча

Выдавецтва Połackija Łabirynty анансавала выхад кнігі Аляксандра Фядуты «Лексікон “Каласоў пад сярпом тваім”». Аўтар пісаў гэтую кнігу, калі знаходзіўся ў следчым ізалятары КДБ. Часу было шмат, каб паразважаць і адказаць на самыя важныя пытанні: хто ты, навошта жывеш і як ты жывеш. Але размаўляць са следчым на гэтыя тэмы не […]

У “Мяне Няма” выходзіць кніга Жбанкова — перадзаказ

Выдавецтва “Мяне Няма” анансавала выхад кнігі выбраных тэкстаў YouTube-праекта Максіма Жбанкова “ШокингКульт. Книга перемен”. У кнізе 37 тэкстаў пра Беларусь і ўсё, што здарылася з намі пасля 2020-га. Але гэта не хронікі падзеяў і не прыватныя нататкі. Гэта mind games — канцэптуалізацыя (беларускага) трындзяца ў прамым эфіры. Спробы знайсці маркеры […]