У выдавецтве “Полацкія Лабірынты” выйшла кніга “Свабода як біяграфія”, якая складаецца з гутарак з лаўрэатамі прэміі “Голас пакалення свабоды”. Прэмія была заснавана у 2025 годзе Беларускім ПЭНам для ўшанавання выбітных асобаў беларускай праваабарончай, літаратарскай і журналісцкай супольнасці ва ўзросце 60+, якія пасля 2020 году вымушаныя пакінуць радзіму.
“Свабода як біяграфія” — васямнаццаць гутарак з інтэлектуаламі, праваабаронцамі, журналістамі і творцамі, якія сталі сведкамі і ўдзельнікамі перамен у Беларусі апошняга паўстагоддзя. Іх словы адкрываюць глыбіню асабістага досведу і паказваюць фармаванне новай грамадзянскай свядомасці. “Кніга створана як цэласны аповед, дзе індывідуальныя гісторыі складаюцца ў агульны партрэт пакалення”, — гаворыцца ў анатацыі да выдання.


Лаўрэаты прэміі «Голас пакалення свабоды» – 2025:
Зоя Белахвосцік, Генадзь Верацінскі, Уладзімір Вялічкін, Аляксандр Гарцуеў, Алег Груздзіловіч, Наталля Дуліна, Максім Жбанкоў, Андрэй Завадскі, Аляксандр Капуцкі, Валерый Карбалевіч, Аляксандр Класкоўскі, Зося Кустава, Любоў Лунёва, Віктар Марчук, Тамара Мацкевіч, Уладзімір Мацкевіч, Ірына Сухій, Сяргей Сыс.
Кнігу можна замовіць проста цяпер праз Allegro.pl.






