Выдавецтва “Мастацкая літаратура” выпусціла з друку 30-ы том серыі “Залатая калекцыя беларускай літаратуры”, які склалі творы празаіка Вячаслава Адамчыка (1933—2001).
У кнігу ўвайшлі самы знакаміты раман аўтара “Чужая Бацькаўшчына” (1978), выбраныя апавяданні і дзённікі.
Сын Вячаслава Адамчыка пісьменнік і мастак Адам Глобус паведаміў пра навінку ў сацсетках, зацеміўшы, што “амаль увесь наклад замовілі бібліятэкі, таму ў кнігарнях будзе мала асобнікаў”. І параіў тым, хто збірае “залатую” серыю, паспяшацца.






