Упершыню па-беларуску выйшаў зборнік эсэ Ханны Арэнт

У выдавецтве “Пфляўмбаўм” пабачыў свет зборнік эсэ Ханны Арэнт “Пра чалавечнасць у цёмныя часы”, укладзены Мары Луізэ Кнот. Навінка ўжо прадаецца на Віленскім кніжным кірмашы (стэнд выдавецтва — 5.A10), пазней з’явіцца ў іншых месцах продажу.

Перакладалі эсэ Алена Пятровіч, Вольга Гронская, Алена Талапіла, Кацярына Тэвес. Рэдактарка — Кацярына Маціеўская.

Гэта кніга пачалася з пытання, зададзенага беларускай пісьменніцай Святланай Алексіевіч вядомай нямецкай экспертцы па інтэлектуальнай спадчыне Арэнт Мары Луізэ Кнот на фестывалі міжнароднай літаратуры ў Кёльне ў 2022-м. “Ці можаце вы мне сказаць, што Ханна Арэнт думала пра калектыўную віну, ці існуе нямецкая віна?” — спытала Алексіевіч. Яе цікавіў панятак “арганізаванай віны”, то бок той факт, што нацысты зрабілі немцаў суаўтарамі злачынства ці пасіўнымі суўдзельнікамі.

Паколькі магчымасці падрабязна абмеркаваць гэтае пытанне ў іх не было, Святлана Алексіевіч прапанавала Мары Луізэ Кнот ўкласці кнігу эсэ Арэнт для выдання ў выдавецтве “Пфляўмбаўм”. Вынік — першая кніга знакамітай мысляркі па-беларуску.

Прапануем азнаёміцца са зместам кнігі:

  • ШТО ЗАСТАЕЦЦА?ЗАСТАЕЦЦА РОДНАЯ МОВА
    Размова Гюнтэра Гаўса з Ханнай Арэнт
  • АРГАНІЗАВАНАЯ ВІНА
  • ПЕРСАНАЛЬНАЯ АДКАЗНАСЦЬ
    ВА ЎМОВАХ ДЫКТАТУРЫ
  • КАЛЕКТЫЎНАЯ АДКАЗНАСЦЬ
  • УВОДЗІНЫ Ў ПАЛІТЫКУ
  • РАЗУМЕННЕ І ПАЛІТЫКА
  • МЫСЛЕННЕ І МАРАЛЬНЫЯ ПЕРАКАНАННІ
  • ДУМКІ ВАКОЛ ЛЕСІНГА
    Пра чалавечнасць у цёмныя часы
  • ПАСЛЯМОВА ЎКЛАДАЛЬНІЦЫ МАРЫ ЛУІЗЭ КНОТ
    У пошуках падмуркаў для новай палітычнай маралі

Выданне стала магчымым пры падтрымцы Goethe-Institut.