Севярын Квяткоўскі падзяліўся навіной пра падрыхтоўку да друку зборніка фрашак “Мы ідзём на Марш!”. Дзеля анонсу і прамоцыі будучай кнігі аўтар праводзіць сустрэчу з чытачамі ў Познані 22 сакавіка. Фрашкі, як тлумачыць Севярын Квяткоўскі, гэта кароткія іранічныя, а часам проста смешныя, гісторыі з жыцця беларусаў у Польшчы, Грузіі і ўласна […]
Tag: проза
5 краін і 10 гарадоў — вялікі літаратурны тур Арлова
Пісьменнік і папулярызатар гісторыі Уладзімір Арлоў выпраўляецца ў літаратурнае турнэ. Разам з са стваральнікам Фонда і інтэрнэт-бібліятэкі “Камунікат” Яраславам Іванюком пісьменнік наведае 5 краін і 10 гарадоў. Сустрэчы ў Польшчы, Чэхіі, Аўстрыі, Нямеччыне і Швейцарыі будуць прымеркаваныя да ўгодкаў абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Месца: Przejście Dialogu, ul. Świdnicka 19 (падземны пераход)Час: 18:00 Месца: Клюбоўня […]
Беларуская мастачка аформіла шведскую кнігу для дзяцей
У шведскім выдавецтве Bonnier Carlsen выйшла новая кніжка-карцінка “Прынцэса і Пінгвін” дзіцячай пісьменніцы Эвы Сусы (Eva Susso), вядомай беларускай публіцы па перакладах і кнізе пра Снежнага чалавека ў Менску, і мастачкі Кацярыны Дубовік. Кніга “Прынцэса і Пінгвін” апавядае гісторыю пра пра караля, каралеву і маленькую прынцэсу, якая прагне пагуляць з […]
Прэтэндэнты на прэмію за творы пра гісторыю і культуру
Журы прэміі імя Францішка Багушэвіча, якая ўручаецца за творы, што апавядаюць пра гісторыю культуру Беларусі, разгледзела заяўкі і зацвердзіла поўны спіс намінантаў за 2024 год. Згодна з новым падыходам, на прэмію намінаваліся не толькі кнігі, але і артыкулы, падкасты, відэа /відэацыклы, кіно ды іншыя формы твораў, што адпавядаюць мэтам прэміі. […]
Прыём заявак на конкурс “Экслібрыс” імя Анатоля Клышкі
Штогадовы літаратурны конкурс “Экслібрыс”, якія арганізуе Міжнародны саюз пісьменнікаў, сёлета прымеркаваны да 90-годдзя Анатоля Клышкі, пісьменніка, перакладчыка і педагога, аўтара славутага “Буквара”, які быў першай кнігай для некалькіх пакаленняў беларусаў. Конкурс прысвечаны дзіцячай літаратуры ва ўсіх яе відах і жанрах. Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца творы для дзяцей усіх узростаў, […]
Збор на выданне прозы Сяргея Сыса
Паэт, перакладчык і праваабаронца Сяржук Сыс падрыхтаваў да выдання кнігу прозы “Пералёт-трава” і збірае сродкі на выданне праз краўдфандынгавую платформу Gronka.org. Кніга мае падзагаловак “нясумная кніга беларускага выгнанца”. На думку аўтара, аповесці ў жанры нон-фікшн, якія складаюць кнігу, ёсць каштоўнымі сведчаннямі падзей, што адбыліся ў Беларусі пасля 2020 году: масавыя […]
Бахарэвіч выступіць на 6 пляцоўках кніжнага кірмаша ў Ляйпцыгу
Альгерд Бахарэвіч анансаваў імпрэзы з яго ўдзелам на Ляйпцыгскім міжнародным кніжным кірмашы, які пройдзе з 26 па 30 сакавіка. На адным з найбуйнешых літаратурных форумаў Еўропы беларускі пісьменнік будзе ўганараваны прэстыжнай прэміяй еўрапейскага паразумення за раман “Сабакі Эўропы”, піша “Рэформ”. Так, цырымонія адкрыцця выставы і ўручэння прэміі пройдзе 26 сакавіка ў гарадской […]
Электронная кніга аднаго з пераможцаў “Шуфлядкі”
Рукапіс-пераможца чытацкага галасавання конкурсу “Шуфлядка” “Жыццё ў 12 апавяданнях” Аляксея Правалоцкага выйшаў электроннай кнігай у выдавецтве “Янушкевіч”. Аляксей Правалоцкі і ягоны дэбютны зборнік апавяданняў перамог у чытацкім галасаванні на першым конкурсе, які ладзіўся ў 2023 годзе. У 2024 годзе былі абвешчаныя пераможцы другога сезону конкурсу рукапісаў “Шуфлядка”, які праводзіцца камандай фестываля […]
Новая двухмоўная кніга Календы пра хлопца Томаса
У выдавецтве Gutenberg Publisher выйшла новая кніга для дзяцей пісьменніка Сяргея Календы — “Хлопец Томас. Tomas the Boy”. Навінку склалі 12 вясёлых і захапляльных гісторый па-беларуску і па-ангельску. Гэтая кніга — зборнік забаўных гісторый пра хлопца Томаса. Гэта цікаўнае дзіцё, якому да ўсяго ёсць справа і якое мае свой погляд […]
Фэнтэзі ад Маргарыты Латышкевіч — перадзаказ
Выдавецтва “Тэхналогія” анансавала выхад кнігай фэнтэзійнага рамана Маргарыты Латышкевіч “Век людзей”, які раней друкаваўся ў часопісе “Маладосць”. Перадзамовіць выданне можна са зніжкай праз сайт выдавецтва. Пад адной вокладкай аўтарства Ірыны Андрэевай сабраныя ўсе чатыры часткі з вугераўскага эпасу, які ўяўляе сабой самабытны сплаў фэнтэзі і беларускай міфалогіі. Анатацыя:“У свеце Вугеры […]





