Выходзіць новая кніга Тоні Лашдэн — перадзаказ

Выдавецтва “Мяне Няма” анансавала выхад новай кнігі прозы Тоні Лашдэн “На углу Незалежнасці”. Кнігу складаюць апавяданні, героі якіх — вашыя суседзі. Ці былыя суседзі. Нехта адседзеў, нехта эміграваў, нехта на дзяржслужбе.

Але з імі адбываюцца невытлумачальныя рэчы — ці наадварот, зусім звычайныя, ды вось толькі сама рэальнасць тлумачэнню паддаецца з цяжкасцю. Балансуючы паміж аўтаэтнаграфічным і фантастычным, Тоні Лашдэн піша пра чалавека ў грамадстве татальнага кантролю і самакантролю.

Аўтар:ка піша быццам бы містычны трылер. Ён і смешны, і жудасны — часам смешны, часам жудасны. Ён, як кажа тоні, пра калектыўную памяць — пра тое, што помніць, а што забываць у сучаснай Беларусі.

Цяпер адкрыты папярэдні заказ, наклад чакаецца напрыканцы красавіка. Замовіць кнігу праз сайт выдавецтва: mnnm.store.