Tag: проза

ЛГБТК-актывістка Віка Біран дэбютуе ў прозе

Першая прэзентацыя аўтабіяграфічнага рамана Вікі Біран “Я танцую” пройдзе 11 снежня ў Берліне. Кніга напісаная на беларускай мове і расказвае пра памежныя сітуацыі, пра ЛГБТК+ супольнасць і пра Беларусь пасля 2020 году. Віка Біран нарадзілася ў 1990 годзе ў Пінску і да апошняга часу жыла ў Беларусі. Перажытае за апошнія […]

Сталі вядомыя лаўрэаты прэміі “Дэбют” і прэміі імя Карласа Шэрмана

1 снежня ў межах Кірмаша гістарычнай кнігі ў Варшаве былі абвешчаныя пераможцы адразу некалькіх літаратурных прэміі: прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча, якая выдаецца літаратарам за першую кнігу, і прэміі імя Карласа Шэрмана, якая выдаецца за найлепшыя пераклады. Прэмію “Дэбют” за 2020 і 2021 гады ў галіне прозы атрымала Таццяна Карытка […]

14 снежня стартуе продаж чацвёртай кнігі “Хронік Нарніі”

Чацвёртая кніга серыі “Хронікі Нарніі” Клайва Стэйплза Льюіса “Конь і яго хлопчык” у перакладзе Яны Уладыкі мае выйсці ў сярэдзіне снежня. Менская кнігарня “Акадэмічная кніга” плануе старт продажаў на 14 снежня. Вокладку для беларускага выдання зрабіў Раман Сустаў, унутраныя ілюстрацыі — Лада Цішкова. Рэдактарамі выступілі Марына Казлоўская і Надзея Кім. […]

Хадановіч і Шпарага трапілі ў літоўскі топ найлепшых перакладных кніг 2023

Літоўскі навіновы партал 15min.lt падводзіць кніжныя вынікі 2023 году. У топ найлепшых перакладных кніг трапілі дзве, напісаныя беларускімі аўтарамі Вольгай Шпарагай і Андрэем Хадановічам. Любы ахвотны можа паўдзельнічаць у народным галасаванні. Кніга Вольгі Шпарагі “У рэвалюцыі жаночы твар. Выпадак Беларусі” (Olga Šparaga „Revoliucijos veidas moteriškas: Baltarusijos atvejis“) удзельнічае ў намінацыі […]

Абвяшчэнне пераможцаў Прэміі Дэбют і Прэміі Шэрмана — 1 снежня

Падчас Кірмашу гістарычнай кнігі ў Варшаве 1 снежня адбудзецца абвяшчэнне лаўрэатаў і лаўрэатак дзвюх беларускіх літаратурных прэмій: “Дэбют” за найлепшую дэбютную кнігу і Прэміі Карласа Шэрмана за найлепшы мастацкі пераклад на беларускую мову. У імпрэзе возьмуць удзел прадстаўнікі аргкамітэта і сябры журы, якія падвядуць вынікі і абвесцяць пераможцаў за 2021 […]

Ганна Кандрацюк з Падляшша стала лаўрэаткай Прэміі Гедройця

25 лістапада ў польскім горадзе Гданьск на ўрачыстай цырымоніі былі абвешчаны пераможцы літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця. Галоўны прыз атрымала журналістка і пісьменніца з Падляшша Ганна Кандрацюк за кнігу “У прысценку старога лесу. Гісторыі людзей з Белавежскай пушчы” з фармулёўкай “за добра ўдакументаваны цуд”. Другое месца журы прысудзіла гісторыку Сцяпану […]

Неўзабаве выйдуць “На ростанях” Коласа і збор твораў Разанава

У хуткім часе ў выдавецтве “Папуры” выйдзе дзве новыя кнігі: збор твораў аднаго з самых уплывовых беларускіх паэтаў Алеся Разанава “З маланкаю ў сэрцы” і трылогія класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа “На ростанях”. “З маланкаю ў сэрцы” — так павінен быў называцца том выбранага, які ўклаў сам Алесь Разанаў у […]

Беларускія літаратары могуць падацца на творчую рэзідэнцыю ў Варшаве

Старамейскі Дом Культуры запрашае літаратараў і літаратарак з Беларусі і Украіны правесці некалькі творчых тыдняў у цэнтры Варшавы. Арганізатары прадастаўляюць рэзідэнтам кватэру ў цэнтры з утульным месцам для творчай працы, стыпендыю ў памеры 120 злотых на дзень, мастацкую, лагістычную і матэрыяльна-тэхнічную падтрымку, а таксама ўдзел у дзейнасці установы. Набор прызначаны для творцаў з Беларусі ды […]

25 лістапада ў Гданьску ўзнагародзяць лаўрэатаў Прэміі Гедройця

25 лістапада 2023 года ў Гданьску (Польшча) у Двары Артуса (Dwór Artusa, Długi Targ 43-44) а 19:00 будуць агучаны вынікі конкурсу і адбудзецца цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў прэміі імя Ежы Гедройця, паведамляюць арганізатары. Журы вызначыць тры найлепшыя кнігі, напісаныя ў жанры мастацкай або дакументальнай прозы, выдадзеныя ў 2022 годзе. Усе трое пераможцаў атрымаюць узнагароды. На цырымоніі ўзнагароджання выступіць гурт […]

Выйшаў новы зборнік прозы Алеся Аркуша

Фонд “Камунікат” выдаў зборнік прозы пісьменіка, заснавальніка Таварыства Вольных Літаратараў Алеся Аркуша пад назвай “Вечар — як сон, у якім шмат агнёў”. У кнігу ўвайшлі пераважна жодзінскія апавяданні і раман “Спадчына”. Сярод герояў твораў: мастак Алесь Пушкін, які шукае Келіх Граля; Мікола-самастрэл з Крывога Рогу; помнік Леніну, што непрыкметна знік […]