Tag: проза

Жуковіч, Пятровіч, Арлоў — аўдыянавінкі ад “Камуніката”

Каманда Kamunikat.org у межах выдавецкай серыі “Кнігі бяз літар” запісала і размясціла на лічбавых пляцоўках тры новыя аўдыёкнігі: “Пасланне ў іншасвет, альбо Развагі максімаліста” Васіля Жуковіча, “Пуцявіну” Барыса Пятровіча і першую частку зборніка эсэ Уладзіміра Арлова “Незалежнасць гэта…” Аповесць Васіля Жуковіча “Пасланне ў іншасвет, альбо Развагі максімаліста” – твор складаны і спрэчны. Падсумаванне і пераасэнсаванне жыцця і […]

“Мяне няма” выпускае прозу Колі Сулімы — перадзамова

У выдавецтве “Мяне няма” выходзіць кніга літаратара Колі Сулімы “Веласіпедная вуліца, 51”. Цяпер кнігу можна перадзамовіць праз сайт выдавецтва, або на Allegro. Рассылка чытачам плануецца 25 лістапада. Коля Суліма нарадзіўся і жыў ў Менску. Там ён працаваў аўдытарам, пісаў вершы і ладзіў паэтычныя фэсты. Потым пераехаў у Каліфорнію, каб стаць […]

Уладзімір Арлоў: тур па еўрапейскіх сталіцах

Невялікі тур пісьменніка і папулярызатара гісторыі Уладзіміра Арлова па Германіі і Скандынавіі пройдзе з 13 па 17 кастрычніка. Разам з кіраўніком Фонду Kamunikat.org Яраславам Іванюком пісьменнік наведае Берлін, Стакгольм, Осла і Капенгаген з творчымі вечарынамі пад назвай “Беларусь, якую мы ўзялі з сабой…” Гасцей гэтых сустрэчаў чакае: Стакгольм📍Кнігарня Interbok, Hantverkargatan […]

З’явілася новае выдавецтва — выпускае дзіцячую кнігу Чарухіна

З ініцыятывы літаратараў Андрэя Дудко і Паўла Анціпава паўстала новае беларускае незалежнае выдавецтва “Лысы чэрап”. Цяпер да выпуску рыхтуецца ўжо другая кніга — “Звезда и вор” Канстанціна Чарухіна. “Усё будзе як мы любім: хутка, танна, без забабонаў. Акцэнт мы робім на літаратуры, і робім гэта для чытача. Плануем выпускаць кнігі, […]

Новая аўдыякніга паводле аповесці Васіля Быкава

Каманда ініцыятывы Audiobooks.by агучыла ўжо шостую кнігу Васіля Быкава. Гэтым разам выйшла аповесць “Воўчая зграя”, якую пісьменніка напісаў у 1974 годзе. Адвечная тэма выбару ў складаных умовах акупаванай тэрыторыі і партызанскай барацьбы. Гісторыя пра чалавечыя лёсы, пра жыццёвы выбар, пра выратаванне маленькага чалавека. Галоўны герой аповесці падчас ваенных дзеянняў вырываецца […]

Уласенка выпусціў электронную кнігу кароткай прозы

Малады пісьменнік Антось Уласенка сабраў пад адной вокладкай сваю кароткую прозу. Вынікам сталася электронная кніга “Рунь дасонечных зярнятаў”, якую можна спампаваць з адмысловага рэсурсу Smashwords.com. “У гэтым зборніку мікрапрозы сабраныя невялікія — ад колькіх дзясяткаў да колькіх сотняў словаў — мастацкія тэксты. Тут няма адзінае тэмы або стылю — перад […]

Вільня: Арлоў з лекцыяй пра ролю жанчын у нашай гісторыі

11 кастрычніка ў Вільні пройдзе сустрэча з пісьменнікам і папулярызатарам гісторыі Уладзімірам Арловым, на якой ён прачытае лекцыю “Ад Рагнеды да Ларысы Геніюш: роля жанчын у гісторыі Беларусі”. Падчас лекцыі вы даведаеся пра асветніцу і мецэнатку Еўфрасінню Полацкую, пра Сафію Полацкую, каралеву Даніі, правы жанчын у Вялікім Княстве Літоўскім, пісьменніцу […]

Мемуары Акудовіча выпусцілі ў аўдыяфармаце

У выдавецкай серыі “Кнігі бяз літар” ад фонду “Камунікат” выйшла новая аўдыякніга — “Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым” Валянціна Акудовіча. Кніга носіць падзагаловак “Хронікі беларускага інтэлектуала” і ўяўляе сабой успаміны пісьменніка і філосафа. “Гэтая кніга шмат пра што і пра каго, але найперш яна пра стваральнікаў… Пра тых хто дабрахоць падняў […]

“Папяровы голем” — анонс новай кнігі Бахарэвіча

Выдавецтва “Янушкевіч” анансавала выхад новай кнігі Альгерда Бахарэвіча з назвай “Папяровы голем” на 18 кастрычніка. Падарожныя нататкі, эсэ, вершы і афарызмы. Рэдактар кнігі традыцыйна — Сяргей Шупа. Цытаты з допісаў самога пісьменніка і выдавецтва, якія раскрываюць змест кнігі. “…Нечым гэтая кніга падобная да дзёньніка, нечым — да падарожных нататак. Часам […]

Gutenberg выдаў 4 новыя кнігі ў перакладзе з польскай

Rzecz Książkowa Obojga Narodów (RKON) — выдавецкі праект Gutenberg Publisher і Цэнтру беларускай салідарнасці, які рэалізуецца дзякуючы падтрымцы Польшчы, і выпускае пераклады польскай літаратуры на беларускай мове. У межах праекту выйшла чатыры новыя кнігі: Чэслаў Мілаш, Рышард Капусціньскі, Баляслаў Прус і Ян Бжэхва. Зборнік вершаў “Чалавек шматпавярховы” лаўрэата Нобелеўскай прэміі […]