Берлінскае выдавецтва Edition Fototapeta анансавала свае выдавецкія планы на восень у межах серыі “Кнігі з усходняй Еўропы”. Сярод іншага чакаецца выхад кнігі Альгерда Бахарэвіча “Папяровы голем” і эсэ Тані Арцімовіч. Над перакладам кнігі Альгерда Бахарэвіча працуе Магдалена С. Фогт. “Летась у красавіку Магдалена пачала вучыць беларускую мову — з уласнае […]
Tag: проза
Сяргей Дубавец разбірае ў падкасце кнігу Барыса Пятровіча
У чарговым выпуску падкаст-праекту “Літаратурныя зацемкі” пісьменнік і журналіст Сяргей Дубавец дзеліцца ўражаннямі ад прачытання новай кнігі Барыса Пятровіча “Цнота на потым”, якая пабачыла свет у красавіку ў выдавецтве фонда “Камунікат”. Выпуск можна слухаць на soundcloud.com, а таксама на Spotify, Apple Podacst, Podcast Index і іншых пляцоўках. “Мне ўвесь час здаецца, што гэты сьвет вакол нас […]
Раман “Шалом” Артура Клінава перавыдалі ў новай рэдакцыі
Выдавецтва “Логвінаў” выпусціла другое выданне рамана “Шалом” мастака і пісьменніка Артура Клінава. Кніга выходзіла ў 2010 годзе і ўвайшла ў шорт-ліст Прэміі Гедройця. Цяпер раман надрукаваны ў новай рэдакцыі. Анатацыя: Гэта кніга, якая прымусіць вас па-іншаму зірнуць на наш свет. Прачытаўшы яе, вы нарэшце даведаецеся, ці ёсць сэнс жыцця, спасцігнеце […]
Тры аповесці Быкава выдалі пад адной вокладкай
Выдавецтва “Папуры” працягвае перавыдаваць творы беларускай класікі. Гэтым разам пад адной дыхтоўнай цвёрдай вокладкай выйшлі тры аповесці сусветнавядомага пісьменніка Васіля Быкава. Аповесці “Круглянскі мост”, “Абеліск” і “Воўчая зграя”, што сабраныя ў новым выданні, прысвечаныя жыццю людзей пад акупацыяй. Героі твораў вырашаюць для сябе найскладанае пытанне: як пад гнётам няўмольных абставінаў […]
Раман Зараславы Камінскай пра мастачку Алену Кіш стаў аўдыякнігай
Раман пісьменніцы Зараславы Камінскай “Русалкі клічуць”, які апавядае ў тым ліку пра народную мастачку Алену Кіш, апублікаваны Audiobooks.by у фармаце аўдыякнігі. Друкаваная версія кнігі пабачыла свет у выдавецтве “Кнігазбор” у 2017 годзе і атрымала прэмію “Дэбют” (2018), а таксама трапіла ў лонг-ліст Прэміі Гедройця 2018 году. Анатацыя: Вас калі-небудзь клікалі […]
Выйшаў новы выпуск альманаха “Апостраф”
Фонд “Камунікат” у супрацы з Міжнародным саюзам пісьменнікаў выдаў трэці нумар літаратурнага альманаха “Апостраф”. У новым выпуску чытачоў чакаюць творы Андрэя Хадановіча, Адама Міцкевіча, Ларысы Геніюш, Барыса Пятровіча, Алеся Пашкевіча, Віктара Казька, Лесі-Стэфаніі Міхалевіч і многа іншае. Прапануем азнаёміцца з поўным зместам выпуску: ПАЭЗІЯ Андрэй Хадановіч. Кантрабанда надзеі. Вершы.Алесь Дуброўскі-Сарочанкаў. Каляндар на імгненне. Вершы.Сяргей Сыс. Чужыя снягі. […]
Дар’я Трайдэн напісала раман пра адбудову дома — перадзаказ
Выдавецтва “Мяне Няма” анансавала выхад новай, адзінаццатай па ліку, кнігі — “Грибные места” Дар’і Трайдэн, якая расказвае пра тое, як гэта заставацца, калі ўсе з’язджаюць. Раман можна замовіць праз сайт выдавецтва, менавіта папярэднія заказы вызначаюць будучы поўны наклад кнігі, які мае з’явіцца ў канцы чэрвеня. “Гэты тэкст вырас з дзённікавых […]
Gutenberg анансуе серыю сучаснай беларускай прозы
Выдавецтва Gutenberg Publisher абвесціла пра запуск серыі “Акно ў прозу”. У межах серыі будуць перавыдавацца прыкметныя беларускія празаічныя творы апошняга часу, першыя выданні якіх даўно сталі бібліяграфічнай рэдкасцю. Проста цяпер можна перадзамовіць 5 кніг серыі. Серыю распачынае раман Уладзіміра Някляева “Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без”, манументальны твор пра […]
Новыя аўдыякнігі — дзіцячая казка Маляваныча і паэма Дудара
У сеціве з’явілася дзве новыя аўдыякнігі: “Кніжны Воз” прадставіў казку Аляксандра Ждановіча (Маляваныча) “Кропля ў космасе”, а ініцыятыва “Непаслухмяныя Дзеці Кастырычніка” — паэмы “Экзотыка” Алеся Дудара. “Кропля ў космасе” — гэта казка Аляксандра Ждановіча, вядомага як Маляваныч, што нядаўна пабачыла свет у выдавецтве Słowianka з ілюстрацыямі Эльгі Паповай. А цяпер, дзякуючы “Кніжнаму […]
Блог Усяслава Чарадзея выйшаў аўдыякнігай
Выдавецтва Audiobooks.by выпусціла аўдыяверсію рамана-анекдота Паўла Касцюкевіча “Блог Усяслава Чарадзея”. Упершыню кніга выйшла ў 2013 годзе ў выдавецтве “Логвінаў”, цяпер жа рыхтуецца перавыданне на паперы ў Gutenberg Publisher.“ “Ведаем, вы гэтага чакалі! Так, гэта той самы Слава Ч. — цяпер ягоны блог можна паслухаць цалкам і без цэнзуры на любой […]





