Заключная частка Фестывалю інтэлектуальнай кнігі Pradmova пройдзе ў Познані. На працягу двух дзён фестываль прапануе шырокую праграму, якая ўключае прэзентацыі кніг і аўтарскіх праектаў, лекцыі, канцэрты, спектаклі і інтэрактыўныя майстар-класы. Сярод яркіх падзей фестывалю — прэзентацыя паэтычнага зборніка “Астралябія Божых таямніц” ад беларускамоўнай паэткі з Іспаніі Анхелы Эспіносы Руіс, якая дэманструе сувязь беларускай […]
Tag: Прадмова
Прэзентавалі кнігу вершаў Юліі Чарняўскай
Пісьменніца, культуролаг і былая палітзняволеная Юлія Чарняўская прэзентавала 17 лістапада ў Варшаве ў межах фестывалю інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA зборнік вершаў “Мир о тебе”, створаны пад хатнім арыштам у Менску ў 2021 – 2022 гадах. Паэтычны зборнік прысвечаны памяці Юрыя Зісера, мужа аўтаркі, якога не стала ў 2020 годзе. Юлія Чарняўская […]
Лаўрэатам прэміі Багушэвіча стаў Валянцін Акудовіч
16 лістапада на фестывалі PRADMOVA у Варшаве прыйшла цырымонія ўзнагароджання прэміяй імя Францішка Багушэвіча за найлепшы гістарычны твор, апублікаваны ў 2023 годзе. Пераможцам стаў валянцін Акудовіч. За кнігу пра гісторыю паўставання новай інтэлектуальнай прасторы, якая мае назву “Трэба ўявіць Сізіфа шчаслівым”. Прэмія з’яўляецца штогадовай літаратурнай падзеяй, заснаванай ў 1994 годзе. […]
Выйшла кніга пра беларускі тэатр 2010-х на дзвюх мовах
У выдавецтве “Варштаты культуры ў Любліне” (Warsztaty Kultury w Lublinie) выйшла ўнікальная кніга “Нарысы пра найноўшы беларускі тэатр: 2010-2020”, якая апрача беларускай версіі мае польскую — “Szkice o najnowszym teatrze białoruskim (2010–2020)”. Гэта калектыўная манаграфія пра перыяд імклівага развіцця айчыннага тэатру. Сувыдавец — Беластоцкі асяродак культуры. Кнігу ўжо прэзентавалі ў Беластоку, а […]
Варшаўская PRADMOVA пройдзе 15—18 лістапада
15—18 лістапада фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA пройдзе ў Варшаве на некалькіх пляцоўках. Фестываль збярэ розных аўтараў і аўтарак, мастачак і мастакоў, даследчыкаў і даследчыц і музыкаў. Месцы правядзення фестывалю: Некаторыя падзеі фестывалю (больш на сайце pradmova.eu): Пятніца, 15 лістапада Фестываль стартуе а 18:00 па пляцоўцы А ўрачыстай цырымоніяй і адкрыццём […]
Выйшла анталогія беларускай паэзіі ў італьянскіх перакладах
З’явілася кніга “Il mondo è finito e noi invece no: Antologia di poesia bielorussa del XXI secolo” (Свет скончыўся, а мы не: анталогія беларускай паэзіі 21 стагоддзя), якая ўключае пераклады на італьяскую мову беларускай паэзіі апошніх дзесяцігоддзяў. Першая прэзентацыя пройдзе на берлінскай “Прадмове”. Анталогія раскрывае перад італьянскімі чытачамі разнастайны і […]
Праграма фестывалю Pradmova ў Берліне
19—20 кастрычніка 2024 году ў Берліне, у прасторы Hotel Continental — Art Space in Exile па адрасе Elsenstraße 87 адбудзецца фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova, які працягне традыцыю інтэлектуальных размоў, дыскусій і літаратурных сустрэч. Асноўныя тэмы фестывалю закранаюць пытанні сучаснага грамадства і культурнай ідэнтычнасці: трансфармацыя інстытута грамадзянства ў аўтарытарнай Беларусі, моўная […]
“Авантурнік Сімпліцысімус” — перавыдалі пераклад Сёмухі
У кніжнай серыі Littera Scripta (здабыткі сусветнай літаратуры ў перакладах на беларускую мову), эстафету па выпуску якой падхапіла выдавецтва Tsymberau, выйшаў нямецкі раман “Авантурнік Сімпліцысімус” Ганса Якаба Крыстофэля фон Грымэльсгаўзэна ў перастварэнні Васіля Сёмухі. Раней кніга выходзіла па-беларуску ў 1997 годзе у выдавецтве “Мастацкая літаратура”. Новае выданне круцельскага раману суправаджае […]
5–6 кастрычніка ў Вільні пройдзе фестываль Pradmova
Фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova апошнія гады вымушана праводзіцца па-за межамі Беларусі і цягам восені завітвае ў розныя гарады свету, дзе жывуць беларусы. Сёлета першая Pradmova пройдзе ў Вільні 5–6 кастрычніка. Адрас правядзення фестывалю ў літоўскай сталіцы: Тeatras “Vilniaus klasika”, Vytenio g. 6, VilniusЧас працы: 5 кастрычніка (субота) 10.00 – 21.30; […]
Дэбютны паэтычны зборнік Марыны Хобель
Выдавецтва hochroth Minsk выпусціла з друку новую кнігу паэзіі — дэбютны зборнік Марыны Хобель (Marina Hobbel), беларускі, якая жыве ў Нарвегіі. Кніга мае назву “(не)магчымасць пісьма”. Марына Хобель дагэтуль была вядомая перадусім як перакладчыца з беларускай, украінскай і расійскай на нарвежскую мову. Зусім нядаўна, напрыклад, быў надрукаваны ейны пераклад кнігі […]