Конкурс на афармленне англамоўнага “Шляхціца Завальні”

Art Pradmova і Grunwald Publishing абвясцілі Open Call для афармлення кнігі Яна Баршчэўскага “Шляхціц Завальня”, якая мае выйсці на ангельскай мове.

Што прапануюць арганізатары конкурсу:
— Замову на 10-15 ілюстрацый
— Аплатны праект
— Куратарскую падтрымку Art Pradmova
— Друкаваную тыражную кнігу ў даробку

Каб узяць удзел, трэба:
1. Запоўніць кампактную анкету (docs.google.com)
2. Стварыць 1 ілюстрацыю / эскіз ілюстрацыі да першага раздзелу (падрабязная інфармацыя тут)
3. Даслаць файлы на пошту art.pradmova@gmail.com

Дэдлайн — 5 студзеня 2025