Падацца на конкурс рукапісаў “Шуфлядка”

Арганізатары конкурсу рукапісаў “Шуфлядка” абвясцілі прыём заявак на трэці сезон.

Асноўныя патрабаванні да рукапісаў, які падаюцца на конкурс:

  • працы мусяць быць на беларускай мове (дапускаецца аўтапераклад);
  • не выдаваліся раней ні на якой мове;
  • пасуюць пад адну з трох намінацый: дзіцячая і падлеткавая кніга; нон-фікш і дакументальная проза; масавыя жанры (фантастыка, фэнтэзі, прыгоды, дэтэктыў).

Абмежаванняў паводле ўзросту, месца пражывання аўтараў і іншых няма. Падрабязней пра ўмовы ўдзелу і этапы конкурсу можна даведацца ў рэгламенце.

Каб падаць заяўку, трэба запоўніць форму.

Дэдлайн — 15 красавіка 2025 году.

Прызам у кожнай намінацыі з’яўляецца падтрымка выдання папяровай кнігі. Выданне адбываецца на ўмовах тэндару для выдавецтваў.

Конкурсу рукапісаў “Шуфлядка”  праект фестывалю інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA. Конкурс праходзіць ужо трэці раз. Дзякуючы яму былі выдадзеныя (у папяровым, электронным ці аўдыяфармаце) такія кнігі, як “Забойства на вуліцы Макаёнка” Клёка Штучнага, “Жыццё ў 12 апавяданнях” Аляксея Правалоцкага, “Матулін дзень” Надзеі Ясмінскай, “Вольнеры. Бясконцы дзень” Валера Гапеева, “Джа. Легенда аб забраным сэрцы” Эліяша Барта, “Слюнькоў. Палітычная біяграфія” Дзяніса Марціновіча і іншыя кнігі.

Калі ў вас узніклі пытанні альбо не атрымліваецца запоўніць форму, арганізатары прапаноўваюць звяртацца на пошту конкусу shuflyadych@gmail.com.