Выдавецтва “Папуры” выдала класічную аповесць для дзяцей — “Таямнічы сад” аўтарства Фрэнсіс Элізы Ходжсан Бёрнет (Frances Eliza Hodgson Burnett, 1849—1924). Кнігу пераклала на беларускую мову Алена Пятровіч.
За мастацкае афармленне адказвала мастачка Лізавета Лянкевіч.


У “Таямнічым садзе” апавядаецца пра дзяўчынку Мэры — 10-гадовую дачку заможных бацькоў, разбэшчаную і свавольную. Яна прызвычаілася рабіць, што хоча, і злуецца, калі ёй не падпарадкуюцца. Аднак шэраг нечаканых падзей цалкам змяняе яе жыццё, і Мэры застаецца адна. Ці зможа яна са сваім нясцерпным характарам знайсці прызначэнне ў свеце без бацькоў і слуг? Якія змены чакаюць дзяўчынку і яе асяроддзе? І хто спаткаецца ёй у новым жыцці?


Шукайце кнігу найбліжэйшым часам у менскіх кнігарнях, напрыклад, у “Параграф 45”, а таксама замаўляйце проста цяпер праз сайт Oz.by.