Выдавецтва “Логвінаў” перавыдала раман Нобелеўскай лаўрэаткі Вольгі Такарчук “Правек ды іншыя часы” ў перакладзе Марыны Шоды. Упершыню твор выходзіў па-беларуску ў 2010 годзе і наклад даўно быў распрададзены.
Раман апавядае гісторыю адной вёскі ў цэнтры Польшчы і свету, якая ахоплівае цэлае стагоддзе і складаецца з кароткіх гісторый ейных жыхароў і іхных рэчаў, дзе паўсядзённасць ствараецца з мноства выразных дэталяў, а рэчаіснасць пераплятаецца з міфам.
“Прайсці Правек хуткім крокам з поўначы на поўдзень заняло б гадзіну. Гэтаксама з усходу на захад. А калі нехта захацеў бы абысці яго наўкола, павольным крокам, уважліва і ўдумліва ўва ўсё ўглядаючыся – гэта заняло б цэлы дзень. З ранку да вечара”.
Свежае перавыданне кнігі “Правек ды іншыя часы” можна набыць праз анлайн кнігарню Knihauka.com і на сайце Allegro

Вольга Такарчук (нар. у 1962) — пісьменніцца, якая сцвярджае, што ўсю інфармацыю пра яе можна знайсці ў ейных кнігах; аўтарка, у якой ёсць фенаменальны талент, бясконцае ўяўленне, у якой ёсць вялізная колькасць літаратурных ўзнагарод, прызнанне крытыкаў і чытацкая любоў. У 2019 годзе Шведская акадэмія ўручыла пісьменніцы Нобелеўскую прэмію — “за апавядальнае ўяўленне, якое з энцыклапедычным запалам паказвае перасячэнне межаў як форму жыцця”.
Нядаўна ў перакладзе Марыны Шоды выйшаў тысячастаронкавы раман Вольгі Такарчук “Кнігі Якуба”