Выдавецтва Gutenberg Publisher анансавала выхад новай кнігі для дзяцей ад пісьменніцы Наталкі Харытанюк і мастачкі Волі Кузьміч. Гэтым разам гісторыя з назвай “Каляды 1992” пачынаецца з таго, як чацвёра беларускіх дзетак знойдуць на гарышчы фотаздымкі калядоўшчыкаў.
Героі новай кнігі вядомыя чытачам з “Казак Старога Адамкова”, папярэдняй працы творчага дуэта. “Новая гісторыя нібы вяртае нас да любімых герояў, але ўсе заўважна пасталелі: і дзеткі, і аўтарка, і чытачы. Выйшаў настраёвы аўтафікшн для дзяцей і дарослых, пра цуд і пра забаву, якая й сама робіць свет лепшым”, — расказваюць пра кнігу ў выдавецтве
Ужо зараз кнігу можна перадзамовіць на сайце Gutenbergpublisher.eu. Навінка можа стаць добрым падарункам на Каляды для дзяцей ад 6 гадоў і дзяцей 80-х.
А 14 снежня а 14:30 падчас святкавання Калядаў у Музеі Падгужа ў Кракаве адбудзецца жывая прэзентацыя “Калядаў 1992” і ўсіх новых кніг выдавецтва Gutenberg.






![Шапран выдаў манаграфію “Быкаў. [Пра] мастацтва”](https://bellit.info/wp-content/uploads/2026/07/746003003_3461470060687041_6784350007652796489_n-90x60.jpg)


