Tag: памяць

Літаратурны музей збірае грошы на помнік Бядулю ‒ засталося 20 адсоткаў

За шэсць месяцаў, цягам якіх доўжыцца збор сродкаў на стварэнне надмагільнага манумента Змітраку Бядулю, на дабрачынным рахунку Літаратурнага музея назбіралася 9,8 тысяч беларускіх рублёў (усяго неабходна сабраць 12,5 тысяч). Гэта значыць, што мэта дасягнута амаль на 80 адсоткаў. Супрацоўнікі музею шчыра дзякуюць усім, хто ўжо далучыўся да ініцыятывы і звяртаюцца […]

135 гадоў Драздовічу адзначаюць выставай у Нацыянальным мастацкім музеі

135 гадоў таму, 13 кастрычніка 1888 у засценку Пунькі на Глыбоччыне нарадзіўся мастак, археолаг, пісьменнік і этнограф Язэп Драздовіч. У Нацыянальным мастацкім музеі праходзіць адмысловая выстава “Космас Язэпа Драздовіча”. Сёння апошні дзень, калі яе можна наведаць (!). У рамках выставы паказаны творы з калекцыі аддзела старажытнабеларускай культуры ДНУ “Цэнтр даследаванняў […]

120 гадоў з нараджэння паэткі Наталлі Арсенневай

9 верасня 1903 года ў Баку (цяпер Азербайджан) нарадзілася выбітная паэтка і перакладчыца Наталля Арсеннева. Паходзіць з рускай дваранскай сям’і. Ад 1905 г., за выняткам 1915—1919 гг. (эвакуацыя ў Яраслаўль), жыла ў Вільні. Скончыла Віленскую беларускую гімназію. У 1922 г. узяла шлюб з вайсковым дзеячам Францам Кушалем. Жыла ў Польшчы, […]

Да 80-годдзя Ніны Мацяш

Для берасцейскіх пісьменнікаў, людзей, якія любілі беларускую літаратуру, кватэра Ніны Мацяш у Белаазёрску прыканцы 1990-ых – пачатку 2000-ых гадоў сталася своеасаблівым цэнтрам прыцягнення, магутнай крыніцай сілкавання. Для многіх дзясяткаў і соцень наведнікаў Ніна Мацяш была, кажучы мовай рэлігіі, духоўнай маці. Маючы здольнасці да выключнай эмпатыі, не проста слухала і суперажывала, […]

Да 130-годдзя Андрэя Мрыя

13 верасня — 130 гадоў з дня нараджэння легендарнага Андрэя Мрыя (Шашалевіча), аўтара “Запісак Самсона Самасуя”, апавяданняў і навел, краязнаўчых нарысаў, збіральніка прыказак, прымавак і лексікі Краснапольшчыны. Вязня ГУЛАГу і ахвяры сталінскага тэрору. Сённяшняя наша фотагалерэя — у памяць пра яго. Андрэй Шашалевіч. 1914 год. Андрэй Шашалевіч, паводле Вікіпедыі, нарадзіўся […]

Да 170-годдзя Міхала Федароўскага

Верасень 2023 года — юбілейны для найвядомейшага беларускага этнографа ХІХ стагоддзя, аднаго з выдатных збіральнікаў і публікатараў фальклорнай і этнаграфічнай спадчыны Беларусі Міхала Федароўскага. Міхал Федароўскі нарадзіўся 1 верасня 1853 года ў сям’і варшаўскага мешчаніна, кашуба па паходжанні, які ажаніўся з полькай Элеанорай Гансовіч. У 1877—1904 гг. жыў на Беларусі, […]

Да 100-годдзя Уладзіміра Казберука

29 жніўня 1923 года, 100 гадоў таму, у вёсцы Бандары на Падляшшы нарадзіўся будучы літаратуразнаўца і перакладчык Уладзімір Казбярук. З 1950-х Уладзімір Міхайлавіч выяўляў, даследаваў і аналізаваў тэксты беларускай літаратуры ХІХ ст., у час перабудовы вяртаў чытачу забароненыя цэнзурай творы Алеся Гаруна, перакладаў польскамоўныя творы беларускіх пісьменнікаў ХІХ – пач. […]