16 лістапада блізу вёскі Гарадзішча, што на Случчыне, быў адкрыты помнік беларускаму пісьменніку і паэту Яну Скрыгану (1925—1992). Пра гэта расказаў даследчык-архівіст Зміцер Юркевіч. Выбар даты невыпадковы — на 16 лістапада прыпадае Дзень народзінаў славутага літаратара, які прыйшоў на свет у 1905 годзе ў вёсцы Труханавічы. На адкрыцці помніка прысутнічала […]
Tag: памяць
У Рызе з’явіцца скверык у гонар першадрукара Францыска Скарыны
Важнае для беларусаў месца з’явіцца ў Рызе (Латвія). Сквер уздоўж вуліцы Лачплеша будзе насіць імя беларускага першадрукара Францішка Скарыны. Новую назву ўхваліў Камітэт па развіцці латвійскай сталіцы. Змены ў назве сквера ініцыявалі дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Латвіі Андрыс Вілкс і прадстаўнікі беларускай дыяспары Вячка Целеш і Дзяніс Давыдаў. Разам з прадстаўніцай […]
Дачка пісьменніка Аляксандра Тамковіча падзялілася ўспамінамі пра бацьку
9 лістапада беларускі пісьменнік і журналіст Аляксандр Тамковіч мог бы адзначаць свой 60-гадовы юбілей. Але з прычыны цяжкіх хвароб у сакавіку 2022 года яго не стала. Напярэдадні 60-годдзя Беларуская асацыяцыя журналістаў паразмаўляла з дачкой Аляксандра — Марай Тамковіч. — Якія вашы дзіцячыя ўспаміны пра татава выхаванне? Якім бацькам быў […]
Літаратурны музей збірае грошы на помнік Бядулю ‒ засталося 20 адсоткаў
За шэсць месяцаў, цягам якіх доўжыцца збор сродкаў на стварэнне надмагільнага манумента Змітраку Бядулю, на дабрачынным рахунку Літаратурнага музея назбіралася 9,8 тысяч беларускіх рублёў (усяго неабходна сабраць 12,5 тысяч). Гэта значыць, што мэта дасягнута амаль на 80 адсоткаў. Супрацоўнікі музею шчыра дзякуюць усім, хто ўжо далучыўся да ініцыятывы і звяртаюцца […]
135 гадоў Драздовічу адзначаюць выставай у Нацыянальным мастацкім музеі
135 гадоў таму, 13 кастрычніка 1888 у засценку Пунькі на Глыбоччыне нарадзіўся мастак, археолаг, пісьменнік і этнограф Язэп Драздовіч. У Нацыянальным мастацкім музеі праходзіць адмысловая выстава “Космас Язэпа Драздовіча”. Сёння апошні дзень, калі яе можна наведаць (!). У рамках выставы паказаны творы з калекцыі аддзела старажытнабеларускай культуры ДНУ “Цэнтр даследаванняў […]
120 гадоў з нараджэння паэткі Наталлі Арсенневай
9 верасня 1903 года ў Баку (цяпер Азербайджан) нарадзілася выбітная паэтка і перакладчыца Наталля Арсеннева. Паходзіць з рускай дваранскай сям’і. Ад 1905 г., за выняткам 1915—1919 гг. (эвакуацыя ў Яраслаўль), жыла ў Вільні. Скончыла Віленскую беларускую гімназію. У 1922 г. узяла шлюб з вайсковым дзеячам Францам Кушалем. Жыла ў Польшчы, […]
Да 80-годдзя Ніны Мацяш
Для берасцейскіх пісьменнікаў, людзей, якія любілі беларускую літаратуру, кватэра Ніны Мацяш у Белаазёрску прыканцы 1990-ых – пачатку 2000-ых гадоў сталася своеасаблівым цэнтрам прыцягнення, магутнай крыніцай сілкавання. Для многіх дзясяткаў і соцень наведнікаў Ніна Мацяш была, кажучы мовай рэлігіі, духоўнай маці. Маючы здольнасці да выключнай эмпатыі, не проста слухала і суперажывала, […]
Да 130-годдзя Андрэя Мрыя
13 верасня — 130 гадоў з дня нараджэння легендарнага Андрэя Мрыя (Шашалевіча), аўтара “Запісак Самсона Самасуя”, апавяданняў і навел, краязнаўчых нарысаў, збіральніка прыказак, прымавак і лексікі Краснапольшчыны. Вязня ГУЛАГу і ахвяры сталінскага тэрору. Сённяшняя наша фотагалерэя — у памяць пра яго. Андрэй Шашалевіч. 1914 год. Андрэй Шашалевіч, паводле Вікіпедыі, нарадзіўся […]
Сапраўднае прозвішча — Казка
Пра Алеся Канстанцінавіча Каско, вядомага берасцейскага паэта, якога не стала ў 2017-м, піша Мікола Асавец.
Да 170-годдзя Міхала Федароўскага
Верасень 2023 года — юбілейны для найвядомейшага беларускага этнографа ХІХ стагоддзя, аднаго з выдатных збіральнікаў і публікатараў фальклорнай і этнаграфічнай спадчыны Беларусі Міхала Федароўскага. Міхал Федароўскі нарадзіўся 1 верасня 1853 года ў сям’і варшаўскага мешчаніна, кашуба па паходжанні, які ажаніўся з полькай Элеанорай Гансовіч. У 1877—1904 гг. жыў на Беларусі, […]