Неабыякавыя грамадзяне стварылі петыцыю, адрасаваную Наваградскаму райвыканкаму, з прапановай усталяваць у горадзе помнік Уладзіславу Сыракомлю, паведамляе “Суполка беларускіх пісьменнікаў”.
Уладзіслаў Сыракомля (1823–1862, сапраўднае прозвішча Кандратовіч) — выдатны беларускі паэт, краязнавец, гісторык літаратуры і перакладчык. 15 верасня спаўняецца роўна 162 гады з дня смерці Уладзіслава Сыракомлі і менавіта з гэтай нагоды варта было б нарэшце належным чынам ушанаваць памяць паэты ў горадзе Наваградку, дзе ён жыў і працаваў.
Подпісы збіраюцца пад адкрытай петыцыяй на сайце e-petitions.by.
Летась споўнілася 200 гадоў з дня нараджэння “лірніка вясковага”, пра што Bellit.info рабіў асобны матэрыял, які можна чытаць тут.