У Салігорску ў школе №3 знішчылі вітраж з Францыскам Скарынам, піша суполка Belarusian Soviet Monumental Art, якая збірае інфармацыю пра манументальнае мастацтва часоў БССР. У Беларусі часам праводзіліся работы па захаванні манументальнага мастацтва, напрыклад, візітныя карткі Менску — мазаікі Кішчанкі і яго вучняў у мікрараёне “Усход” і гасцініцы “Турыст” ужо […]
Tag: памяць
Зінаіда Бандарына, якая не верыла, што сябры ўраз сталі ворагамі
Ейныя творы хваліў Янка Купала і Максім Гарэцкі, а рукапіс кнігі “згубіла” рэдакцыя, яна ездзіла настаўнічаць у Сібір да беларускіх дзяцей, працавала на кінастудыях і ў тэатрах, не верыла ў контррэвалюцыйнасць беларускіх літаратараў. Пра пакручасты жыццёвы і творчы шлях пісьменніцы і перакладчыцы Зінаіды Бандарынай расказвае “Салідарнасць”. Зінаіда нарадзілася ў Горадні […]
Памёр Аляксей Каўка
Памёр літаратуразнаўца, гісторык, дыпламат і доктар філалагічных навук Аляксей Каўка. Яму было 86 гадоў. Пра смерць грамадскага дзеяча паведамілі ў сацсетках ягоныя сябры. Аляксей Каўка нарадзіўся 20 верасня 1937 года ў Равецкім Бары, што ў Чэрвеньскім раёне. Скончыў БДУ, Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС( У 1971—1979 і 1983—1987 гадах […]
Адамовіч, Езавітаў, Захарка — анонс серыі “Спадчына БНР”
Гісторык і архівістка Наталля Гардзіенка ў інтэрв’ю для budzma.org сярод іншага расказала пра выдавецкія планы Беларускага інстытута навукі і мастацтва і анансавала з’яўленне кніжнай серыі “Спадчына БНР”, якую адкрые зборнік прац Антона Адамовіча. “Будзе запачаткаваная і новая кніжная серыя «Спадчына БНР». Яна пачнецца зборнікам прац па гісторыі беларускага нацыянальнага руху актыўнага дзеяча паваеннай БНР Антона Адамовіча. […]
Інтэлектуальная секта? Дыскусія пра філаматаў
Час і лёс нярэдка падкідваюць сюжэты, якія ўжо здараліся з нашымі папярэднікамі шмат гадоў таму. Вось і зараз, калі тысячы студэнтаў праз пераслед змушаныя пакінуць радзіму, згадваецца гісторыя іх аднагодкаў з Віленскага ўніверсітэту, якая адбывалася роўна 200 гадоў таму. Падчас фестывалю “Вершы на асфальце” адбылася дыскусія, прысвечаная таемнаму “Таварыству філаматаў”, […]
Адкрыты збор на ўнікальную кнігу на палескай мове
Вольга Аполька, якая вядзе інстаграм-праект пад нікам Голя з Ополя і называе сябе амбасадаркай Палесся ў Новай Зеландыі, падрыхтавала кнігу “Мое Баба — діректор морга” і запусціла краўдфандынг на выпуск выдання. “Дзесьці ў вёсцы на Палессі жыве баба Маня, якую ўсе клічуць дырэктарам морга, бо яна ведае ўсё пра тое, […]
Надрукавалі гісторыю жыцця рэпрэсаванага кс. Барадзюлі
У канцы 2023 года ў выдавецтве “Про Хрысто” выйшла кніга Раісы Зянюк “Ксёндз Юзаф Барадзюля: жыццяпіс і ўспаміны”. Айцец Юзаф быў рэпрэсаваны за святарскую дзейнасць, больш за 25 гадоў правёў пад арыштамі, у турмах і ссылках, і нават пасля вызвалення амаль да канца свайго жыцця не меў права афіцыйна займацца […]
Анталогія сучаснай драматургіі адкрывае серыю памяці Стрэльнікава
У выдавецтве Рамана Цымберава выйшла з друку анталогія сучаснай беларускай драматургіі “Внутри слов” (Унутры слоў). Кніга запачаткоўвае серыю “Стрэлы цішыні”, прысвечаную памяці вядомага дзеяча беларускай культуры і ў прыватнасці тэатру Аляксея Стрэльнікава, які трагічна загінуў два гады таму. У зборнік увайшлі п’есы сучасных беларускіх драматургаў Алёны Іванюшанка, Канстанціна Сцешыка, Марыі […]
110 гадоў з нараджэння Аркадзя Куляшова
6 лютага адзначаецца 110 гадоў з наражэння Аркадзя Куляшова, аўтара верша “Бывай”, які зробіцца класічнай беларускай песняй “Алеся”, дзякуючы таленту “Песняроў”. З гэтай нагоды “Літаратурны музей Петруся Броўкі” (вул. К. Маркса, 30) запрашае на мерапрыемства, прысвечанае паэту 8 лютага ў 18:00. Апроч таго, прапануем паглядзець (ці пераглядзець) лекцыю паэта і […]
Чаму Алеся Адамовіча не ведаюць і што з гэтым рабіць — інтэрв’ю
26 студзеня — 30 гадавіна з дня смерці Алеся Адамовіча. З гэтай нагоды ініцыятыва “Прыпынак Адамовіча” запусціла кампанію па зборы ўспамінаў пра самога пісьменніка і пра тое, як ягоныя творы паўплывалі на жыццё людзей. Пра тое, кім ёсць для беларусаў Алесь Адамовіч і чаму паўстала такая ініцыятыва, радыё Ўнэт паразмаўляла […]