Tag: памяць

29 кастрычніка: падборка відэа пра рэпрэсаваных літаратараў

Ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года – страшная ноч у беларускай гісторыі, бо ў гэтую ноч НКУС расстраляла больш за 100 чалавек, сярод якіх было шмат літаратараў. Невінаватасць большасці з расстраляных пазней была прызнана савецкімі ўладамі, яны былі пасмяротна рэабілітаваныя. У дзень памяці расстраляных творцаў мы прапануем вам […]

Збор выбраных артыкулаў 1920-х гадоў з “Савецкай Беларусі”

Выйшла новая кніга Ганны Севярынец ”Савецкая Беларусь пад рэдакцыяй Міхася Чарота”, якая ўяўляе сабой збор выбраных тэкстаў, якія друкаваліся ў часы беларусізацыі ўласна ў газеце “Савецкая Беларусь.” “Асноўны яе змест — выбраныя артыкулы з газеты “Савецкая Беларусь” у 1925—1929 годзе. Я свядома не ўключала туды матэрыялы з першых палос, і […]

У Лондане ўспомняць расстраляных паэтаў і рэпрэсаваных паэтак

Бібліятэка імя Францыска Скарыны ў Лондане і Англа-беларускае таварыства арганізоўваюць 25 кастрычніка вечар прысвечаны памяці расстраляных у 1937 годзе паэтаў і забытым паэткам. 29 кастрычніка 1937 года за адну ноч савецкія ўлады знішчылі больш за 140 беларускіх культурных і грамадскіх дзеячаў, у тым ліку дваццаць два паэты і пісьменнікі. Беларусы […]

Вільня: Арлоў з лекцыяй пра ролю жанчын у нашай гісторыі

11 кастрычніка ў Вільні пройдзе сустрэча з пісьменнікам і папулярызатарам гісторыі Уладзімірам Арловым, на якой ён прачытае лекцыю “Ад Рагнеды да Ларысы Геніюш: роля жанчын у гісторыі Беларусі”. Падчас лекцыі вы даведаеся пра асветніцу і мецэнатку Еўфрасінню Полацкую, пра Сафію Полацкую, каралеву Даніі, правы жанчын у Вялікім Княстве Літоўскім, пісьменніцу […]

Адрадзілі прэмію “За Свабоду думкі” імя Васіля Быкава

Пасля пяцігадовага перапынку ў год 100-годдзя пісьменніка з ініцыятывы Аляксандра Мілінкевіча адрадзілі прэмію імя Васіля Быкава “За Свабоду думкі” . Першымі лаўрэатамі прэміі сталі музыкі гурта Naviband Ксенія Жук і Арцём Лук’яненка, паведамляе “Радыё Свабода”. Канцлер Вольнага беларускага ўніверсітэта Аляксандар Мілінкевіч падчас цырымоніі расказаў, што ў 2006 годзе ён атрымаў прэмію Еўрапарламенту імя Андрэя Сахарава […]

“Заступнік бацькавай спадчыны” – выстава да 110-годдзя Данілы Міцкевіча

1 кастрычніка ў 16:00 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае на адкрыццё часовай экспазіцыі “Заступнік бацькавай спадчыны” да 110-годдзя з дня нараджэння Данілы Канстанцінавіча Міцкевіча. Даніла Канстанцінавіч Міцкевіч (1914 – 1996) – заслужаны дзеяч культуры Беларусі, старэйшы сын народнага паэта Беларусі Якуба Коласа, арганізатар і першы дырэктар музея Якуба Коласа […]

“Вандроўнік” — кніга пра Міколу Купрэева (чытаць pdf)

19 верасня спаўняецца 20 гадоў з дня смерці пісьменніка Міколы Купрэева. З гэтай нагоды Bellit.info выкладае ў адкрыты доступ кнігу “Вандроўнік. Дарогамі Міколы Купрэева”, у якую ўвайшлі ўспаміны, эсэ, прысвячэнні, вершы і проза пісьменніка. Кніга прысвечана памяці Міколы Купрэева (1937–2004), таленавітага беларускага пісьменніка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова. Праз […]

Праект пра культурную спадчыну названы ў гонар Адама Мальдзіса

З’явілася новая ініцыятыва, названая ў гонар славутага дзеяча культуры і навукоўца Адама Мальдзіса, які шукаў і вяртаў з забыцця страчаныя каштоўнасці і імёны Беларусі. Праект MALDZIS працягвае гэтую справу.  Менавіта Аадам Мальдзіс у 1970-я апублічыў абставіны, пры якіх знікла галоўная святыня Беларусі — крыж Еўфрасінні Полацкай. Менавіта ён выявіў беларускія […]

Беларусы збіраюць подпісы за ўсталяванне помніка Сыракомлю

Неабыякавыя грамадзяне стварылі петыцыю, адрасаваную Наваградскаму райвыканкаму, з прапановай усталяваць у горадзе помнік Уладзіславу Сыракомлю, паведамляе “Суполка беларускіх пісьменнікаў”. Уладзіслаў Сыракомля (1823–1862, сапраўднае прозвішча Кандратовіч) — выдатны беларускі паэт, краязнавец, гісторык літаратуры і перакладчык. 15 верасня спаўняецца роўна 162 гады з дня смерці Уладзіслава Сыракомлі і менавіта з гэтай нагоды […]

Дарогі палескага вандроўніка

Леанід Галубовіч і Лявон Валасюк уклалі кнігу ўспамінаў, эсэ, прысвячэнняў, вершаў і прозы пра Міколу Купрэева. Кніга з назвай “Вандроўнік. Дарогамі Міколы Купрэева” выйшла друкам у выдавецтве Рамана Цымберава. Кніга прысвечана памяці Міколы Купрэева (1937–2004), таленавітага беларускага пісьменніка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова. Праз успаміны і згадкі родных, сяброў, […]