Выйшаў вераснёўскі нумар штомесячніка “Літаратурная Беларусь” (№9, 2026). Выпуск адкрываюць радкі з новай паэмы Сяргея Законнікава “Выхад у космас”. Таксама ў нумары чытачы знойдуць прозу Алеся Вешторта, Паўла Ляхновіча і Віктара Сазонава, вершы Тамары Аўсяннікавай і Міколы Канановіча, успаміны Алены Літвіной пра Ніну Мацяш, а таксама эсэ, артыкулы і навіны з літаратурнага […]
Tag: паэзія
Творы Цёткі выдадуць на лацінцы, як пры жыцці аўтаркі
Выдавецтва Skaryna Press выпускае ў “Віленскай серыі” творы Цёткі (Алаізы Пашкевіч). Кніга, прымеркаваная да 150-годдзя аўтаркі, выйдзе з друку лацінкай. Нa пaчaтку XX стaгоддзя Алаіза Пашкевіч былa aдной з тых, хто aктыўнa дaлучыўся дa трaдыцыі выкaрыстaння лaцінкі ў белaрускім друку. Ейныя першыя зборнікі пaэзіі былі нaдрукaвaныя лaцінкімі літарамі. У выдaнне […]
Фестываль PRADMOVA распачынае Уроцлаў — праграма
2–4 кастрычніка ва Уроцлаве пройдзе PRADMOVA — фестываль інтэлектуальнай кнігі, які збярэ беларускіх пісьменнікаў і пісьменніц, перакладчыц і перакладчыкаў, выдаўцоў і выдаўчынь, даследчыкаў, мастакоў і музыкаў. На працягу трох дзён адбудуцца больш за тры дзясяткі сустрэч, дыскусій, кніжных прэзентацый, паэтычных і музычных падзей. Асобная частка праграмы падрыхтаваная для дзяцей. Тэма […]
“Імперыя супраць моладзі” — Фядута ў Вільні чытае лекцыю пра філаматаў
1 кастрычніка ў Віленскім беларускім музеі імя Івана Луцкевіча адбудзецца адкрытая лекцыя Аляксандра Фядуты на тэму “Імперыя супраць моладзі. Гісторыя віленскіх філаматаў”. Тэмы лекцыі: I. Віленскі ўніверсітэт і яго роля ў культурніцкім жыцці былога Вялікага Княства Літоўскага.II. Кароткая гісторыя патаемных гурткоў віленскай моладзі.III. Мэты і метады працы таварыства філаматаў.IV. Выкрыццё таварыства, […]
Серыю “Брукаванка” папоўніла кніга лідскага паэта Юрыя Карэйвы
Паэтычная кніжная серыя “Брукаванка” папоўнілася зборнікам лідскага аўтара Юрыя Карэйвы (1961–2021) “Паломніцтва ў неба”. Апрача вершаў розных перыядаў творчасці паэта, кніга змяшчае таксама паэму “Лера”. Творчасць Юрыя Карэйвы можна ў пэўнай ступені аднесці да літаратурнага андэрграўнду, бо пісаў ён па-за афіцыйнай літаратурнай сістэмай: па-за дзяржаўнымі выдавецтвамі, Саюзам пісьменнікаў, афіцыйнымі часопісамі, […]
Вячка Красулін з гурта “Кашлаты Вох” выдае кнігу
Выдавецтва RozUM media анансавала выхад кнігі тэкстаў і вершаў музыкі і паэта Вячкі Красуліна “Празь нішто ў нікуды”. У зборніку чытачы знойдуць тэксты, напісаныя аўтарам з 2008 па 2026 год. “Песні для музычнага праекту “Кашлаты Вох” і вершы, што нараджаліся ў менскім метро, віленскіх барах, кватэрах, на прыродзе, у розных […]
Выйшла кніга класіка літоўскай паэзіі Вітаўтаса Мачэрніса
У Вільні выйшла кніга перакладаў выбранай паэзіі Вітаўтаса Мачэрніса, самага маладога класіка літоўскай паэзіі ў перастварэнні Ванды Марцінш душ Рэйш. У выбраным пад назвай “Я караля ў табе прызнаў” літоўскія арыгіналы і беларускія пераклады надрукаваныя паралельна. “Папіла гэтая кніга з мяне крыві — спачатку быў нейкі мор на рэдактараў — хто […]
Выходзіць першы поўны пераклад “Адысеі” — перадзаказ
Выдавецтва Połackija Łabirynty анансавала выхад першага поўнага перакладу эпічнай паэмы “Адысея” на беларускую мову. Над перастварэннем аднаго з найвялікшых помнікаў сусветнай літаратуры працаваў перакладчык Лявон Баршчэўскі. Аўтарства “Адысеі” прыпісваецца паўлегендарнаму песняру Гамеру, які, імаверна, жыў у VIII ст. да н. э. Гэта гісторыя (па сутнасці працяг “Іліяды”) вяртання героя дадому […]
Сяргей Дубавец учытваецца ў тэксты шостага “Апострафа” — падкаст “Літаратурныя зацемкі”
У новым выпуску падкаста “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец разважае з нагоды стракатых тэкстаў шостага нумару літаратурна-мастацкага альманаха “Апостраф”. Тут і Федарэнка з Глобусам, якія пішуць пра беларускіх мастакоў, і Алесь Пашкевіч з аповедам-рэстаўрацыяй лёсу Лукаша Калюгі, і Ігар Бабкоў з эсэ пра Еўропу і многае іншае. Выпуск можна слухаць на soundcloud.com, […]
Паэтычны тур Кудасавай — удакладненні і новыя гарады
Паэтка Наста Кудасава і выдавецтва “Камунікат” наведаюць Прагу, Браціславу, Цюрых, Вену, Мюнхен з прэзентацыямі новай кнігі “Лірыка”. Гэты зборнік — сёмая паэтычная кніга аўтаркі і трэцяя з выдадзеных у эміграцыі. Менавіта “Лірыка” стане адным з галоўных пунктаў вераснёўскіх сустрэч з чытачамі. Падчас размовы гаворка пойдзе: Гэта будзе не толькі прэзентацыя кнігі, але і шчырая размова пра паэзію як спосаб […]





