Музей лацінаамерыканскага мастацтва ў Буэнас-Айрэсе (Museo de Arte Latinoamericano de Buenos Aires — Malba) абвяшчае набор на пісьменніцкую рэзідэнцыю Residencia de Escritores Malba — пяцітыднёвую праграму для аўтараў і аўтарак з публікацыямі, паведамляе Sekktor.
◉ Для каго:
пісьменнікі/-цы, якія маюць не менш за 3 выдадзеныя кнігі (раман, зборнік апавяданняў, паэзія, дзіцячая літаратура, creative non-fiction); самвыдат і акадэмічныя тэксты не прымаюцца; веданне гішпанскай мовы не абавязковае, але пераклады твораў на гішпанскую — плюс.
◉ Фармат:
- Удзельнік/-ца працуе над рукапісам падчас знаходжання ў Буэнас-Айрэсе
- Неабходна падаць матывацыйны ліст і канкрэтны план працы на час рэзідэнцыі
- Удзел у дзвюх публічных сустрэчах (лекцыя, інтэрв’ю);
- Напісанне кароткага тэксту (да 1000 слоў) для публікацыі на сайце Malba.
Прапануецца:
- Авіяквіткі туды і назад
- Асобныя апартаменты на час рэзідэнцыі
- Стыпендыя 500 USD на 5 тыдняў
- Культурная праграма ад Malba Literatura (сустрэчы з лакальнымі дзеячамі і інстытуцыямі — па жаданні).
Дэдлайн падачы заяўкі: 31 снежня.
Шукайце больш інфармацыі і форму для падачы на сайце Rem.malba.org.ar.






