Выдавецтва “Мяне няма” анансавала выхад рамана Юлі Арцёмавай “Пока я искала слова”. Цяпер адкрыты перадзаказ на кнігу на сайце выдавецтва.
“Пока я искала слова” — раман жорсткага дзеяння і драматычнага выбару. Гераіню шукае КДБ, і яна таемна бяжыць праз мяжу ў Кіеў, дзе, ледзь ачомаўшыся, сустракае вайну. І ўсё гэта суправаджае няўцешная і рэзкая (аўта)рэфлексія, расчараванне ў “культурцы” і ўпарты пошук дакладнага слова.
Акалічнасці, роздумы, выбар, дзеянне… Вобшук, кефір увечары, мяжа, арэнднае жытло, дзве коткі, муж хутка прыедзе, трывожная валізка, белы пухавік, рускія танкі, (не)магчымасць вайны… Кніга пачынаецца ў Менску, каб (не)скончыцца ў Львове.




“Юля Арцёмава знайшла словы. Яна дакладна распавядае (не)нармальную для нашых часоў гісторыю — з дробнымі дэталямі паўсядзённасці на фоне перманентнага трындзяца”, — каментуюць раман ў выдавецтве.
Папярэдне заказаць навінку можна праз сайт Mnnm.store. Менавіта колькасць наперад замоўленых кніг вызначае памеры канчатковага папяровага накладу. Выхад рамана “Пока я искала слова” запланаваны на ліпень 2026 году.
Фота аўтаркі: Яўген Атцецкі






