Tag: кнігі

Дзе ў замежжы кожны можа набыць беларускія кнігі?

Многія беларусы вымушана апынуліся за мяжой без магчымасці ўзяць з сабой хатнія бібліятэкі і наведваць кнігарні на радзіме, таму паўстае пытанне, дзе набыць навінкі на беларускай мове. Пра 12 анлайн-пляцовак, якія распаўсюджваюць беларускую літаратуру па ўсім свеце, расказаў аўтар-выканаўца Ілля Фаляжынскі, а па ягоных слядах спіс падрыхтавала “Будзьма“. 1. Кнігаўка […]

Першая персанальная выстава Кацярыны Дубовік — адкрыццё ў Вільні 12 красавіка

12 красавіка ў Вільні адкрыецца маштабная выстава кніжнай графікі Кацярыны Дубовік з назвай “Я правяду цябе да ўзлеску…”. Экспазіцыю складуць 45 арыгінальных працаў мастачкі, выкананыя ў розных тэхніках: афорт, тэмпера і маркеры на паперы, трафарэт і туш, тэмпера і гуаш і інш. На выставе будуць прадстаўленыя выбраныя працы з кніг, […]

Кастусю Цвірку — 90 гадоў!

28 сакавіка адзначае 90-гадовы юбілей перакладчык, выдавец, паэт, этнограф, філолаг, кандыдат гістарычных навук Кастусь Цвірка. Заснавальнік і галоўны рэдактар кніжнай серыі “Беларускі Кнігазбор”, якая выходзіць з 1996 года. Кастусь Цвірка нарадзіўся ў 1934 годзе ў вёсцы Зялёная Дуброва Старадарожскага раёна Менскай вобласці. У 1958 годзе скончыў аддзяленне беларускай мовы і […]

Выходзяць апавяданні пра падарожжы Марыі Гулінай

Неўзабаве пабачыць свет зборнік апавяданняў выпускніцы Школы маладога пісьменніка Марыі Гулінай з назвай “Ляцела белая птушка” (Летела белая птица). Кніга выйдзе ў красавіку ў выдавецтве Skarynapress, папяровы асобнік ці электронную версію ўжо можна замаўляць на сайце выдавецтва. “Ад Венецыі да Сан-Францыска, ад Капенгагена да Новага Арлеана – далікатныя і лёгкія […]

Беларуская літаратура на Ляйпцыгскім кніжным кірмашы

21 сакавіка афіцыйна пачала працу адна з найвядомейшых падзей у кніжнай і медыя індустрыі Еўропы — Ляйпцыгскі кніжны кірмаш. Беларускія літаратаркі і літаратары, мастачкі, філосафкі, перакладчыцы, музыканты, выдаўцы і выдаўчыні бяруць удзел у форуме, паведамляе Reform. Празаік і паэт Альгерд Бахарэвіч стаў адным са спікераў у дыскусіі «Свабода для Еўропы: […]

Янушкевіч пачаў прадаваць электронныя версіі кніг

На сайце выдавецтва “Янушкевіч” Knihauka.com з’явіўся раздзел E-books, дзе можна купіць электронныя кнігі. На сёння даступныя электронныя версіі 7 кніг, якія нядаўна выходзілі ў выдавецтве друкаваным накладам. Пры пакупцы чытач атрымае электронныя кнігі ў фарматах .epub і .mobi. Сярод аўтараў, чые творы можна набыць у новым фармаце Альгерд Бахарэвіч (дзве […]

Беларускае выдавецтва анансавала 8 навінак

Выдавецтва “Папуры” падзялілася некаторымі планамі на 2024 год. Мае выйсці некалькі дзіцячых кніг, кнігі пра беларускую міфалогію і замежная класіка ў перакладах. 1. Пісьменніца Надзея Ясмінска і мастачка Кацярына Дубовік скончылі працу над новай кнігай пра Мешу з назвай“Як Меша знайшоў хвост”, у якой апавядаецца, як галоўны герой раптам зразумеў, […]

Абвешчаны доўгі спіс прэміі за найлепшую кніжную вокладку

Беларускі ПЭН абвясціў доўгі спіс прэміі імя Міхала Анемпадыстава. Узнагарода за найлепшую кніжную вокладку, заснаваная ў 2019 годзе і прысвечаная памяці мастака, дызайнера і паэта Міхала Анемпадыстава, надаецца за дызайнерскае рашэнне, паліграфічную якасць і адпаведнасць афармлення кнігі яе зместу. Да ўдзелу ў конкурсе прымаліся кнігі выпушчаныя ў 2022 годзе. Такім чынам у доўгі спіс прэміі ўвайшлі працы наступных дызайнераў […]

Адамовіч, Езавітаў, Захарка — анонс серыі “Спадчына БНР”

Гісторык і архівістка Наталля Гардзіенка ў інтэрв’ю для budzma.org сярод іншага расказала пра выдавецкія планы Беларускага інстытута навукі і мастацтва і анансавала з’яўленне кніжнай серыі “Спадчына БНР”, якую адкрые зборнік прац Антона Адамовіча. “Будзе запачаткаваная і новая кніжная серыя «Спадчына БНР». Яна пачнецца зборнікам прац па гісторыі беларускага нацыянальнага руху актыўнага дзеяча паваеннай БНР Антона Адамовіча. […]

Дзіцячы спеўнік 1925 году перавыдалі з яркімі малюнкамі

Першы спеўнік для дзяцей, складзены з беларускіх народных песень, сабраных вядомым фалькларыстам Антонам Грыневічам у перыяд з 1905 па 1924 гадах, упершыню пабачыў свет у 1925 годзе. І вось сёння — амаль сто гадоў пасля першага выдання — кніга атрымала другое жыццё. У спеўнік увайшлі 33 старанна падабраныя творы з […]