Больш не лічыцца “экстрэмісцкімі матэрыяламі” двухтомны збор твораў аднаго з пачынальнікаў беларускай літаратуры Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, які выходзіў у выдавецтве “Мастацкая літаратура” ў 2007—2008 гадах. Рашэнне Жыткавіцкага суда ад 8 лістапада 2023 года цяпер адменена пастановай прэзідыума абласнога суда. Разам з тым том выбраных твораў Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, які выходзіў у серыі […]
Tag: кнігі
Літаратары і выдаўцы едуць у еўрапейскае турнэ
Паэтка Юля Цімафеева, пісьменнік Альгерд Бахарэвіч, перакладчык Сяргей Шупа і выдавец Андрэй Янушкевіч супольна наведаюць чатыры вялікія гарады, каб сустрэцца са сваімі чытачамі. На сустрэчах будзе гучаць літаратура, будуць размовы з чытачамі і перадусім прэзентацыя навінак. Альгерд Бахарэвіч прадставіць насычаны драйвам прыгодніцка-авантурны раман “Капітан лятучая рыба”. Сяргей Шупа раскажа пра […]
Кніжнай серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” — 20 гадоў
Кніжная серыя “Бібліятэка Бацькаўшчына”, заснаваная Згуртаваннем беларусаў свету “Бацькаўшчына” ў 2004 годзе, сёлета адзначае 20-гадовы юбілей. Серыя стваралася з мэтай папулярызацыі ведаў пра беларускую дыяспару, што ў святле вялікай новай хвалі эміграцыі пасля 2020-га зрабілася яшчэ больш актуальным. Яшчэ ў 2004 годзе патрэба ў гэтай серыі наспела ў сувязі з […]
Леў Талстой у перакладах Янкі Брыля даступны ў кнігарнях
У зборнік “Леў Талстой у перакладах Янкі Брыля” ўвайшлі творы Талстога, перакладзеныя народным пісьменнікам Беларусі Янкам Брылём — прадаўжальнікам гуманістычнай традыцыі ў літаратуры, талстоўцам у маладосці. Укладальнікі Міхась Марчанка і Антон Шустаў падбалі пра тое, каб у кнізе сярод іншага ўпершыню з’явіліся пераклады Янкі Брыля, якія раней нідзе не публікаваліся. […]
У Канах прапануюць зняць кіно паводле рамана Філіпенкі
Кніга беларускага пісьменніка Сашы Філіпенкі трапіла ў праграму Shoot the book! (“Здымай кнігу!”) Канскага кінафестывалю. Гэта праграма разлічана на прадусараў — у рамках спецыяльных сустрэчаў ім прадстаўляюць творы, якія можна экранізаваць. Сёлета ў спісе Shoot the book! 18 твораў, у тым ліку раман “Цкаванне” (Die Jagd, надрукаваны ў выдавецтве Diogenes) Сашы Філіпенкі, піша Actualitté. […]
Закрылі два дзяржаўныя выдавецтвы
Паводле інфармацыі Рады культуры яшчэ ў сакавіку былі ліквідаваныя два дзяржаўныя выдавецтвы — “Вышэйшая школа” і “Народная асвета”. Як адзначаецца ў аглядзе, піша “Люстэрка”, выдавецтвы абвясцілі пра спыненне сваёй працы ў сацыяльных сетках. 27 сакавіка на старонцы выдавецтва “Народная асвета” ў фэйсбуку з’явілася інфармацыя, што з 1 красавіка яно спыняе […]
Вызначылі прэтэндэнтаў на званне найлепшай вокладкі
Журы прэміі Анемпадыстава за 2022 год абвясціла кароткі спіс прэтэндэнтаў на ўзнагароду, мэта якой – вылучыць найлепшыя дызайнерскія рашэнні кніжных вокладак года. На прэмію намінаваныя 14 вокладак, з якіх журы абрала 8 фіналістаў. 2. Анатоль Лазар – вокладка кнігі Янкі Купалы «Выбранае» 3. Анатоль Лазар – вокладка кнігі Васіля Быкава «Знак Бяды» 4. Яна Галушкіна, VEHA – […]
“Кнігаўка” вязе беларускія кнігі ў Беласток на кірмаш
19–21 красавіка кнігарня “Кнігаўка”, якая нядаўна пераадчынілася ў Варшаве, едзе на кніжны кірмаш у Беласток са сваім поўным асартыментам, а таксама з кнігамі выдавецтваў-партнёраў. Кніжны кірмаш і літаратурны фестываль “На памежжы” пройдзе ў Беластоку ў 11-ы раз. На сумесным стэндзе кнігарні і “Камуніката” наведнікі кірмаша знойдуць выданні фонда Kamunikat, выдавецтва […]
Навукова-папулярная кніга пра беларускую мову — перадзаказ
Выдавецтва “Тэхналогія” падрыхтавала да друку невялікую навукова-папулярную кнігу “Як гавораць беларусы”, прысвечаную беларускай мове. Аўтар кандыдат філалагічных навук Вадзім Шклярык, які займаецца папулярызацыяй беларускай мовы, удзельнічаў у розных журналісцкіх праектах, у тым ліку ў дакументальным фільме — “Гаворкі Беларусі“. У кнізе, як піша Onlíner, даступна расказваецца пра тое, чым беларуская мова адрозніваецца ад рускай […]
Усе вершы Анемпадыстава пад адной вокладкай
Выйшла кніга вершаў беларускага паэта, мастака, дызайнера, культуролага Міхала Анемпадыстава “Ці помніш ты”. Кніга, у якую ўключаны амаль усе вершы паэта, была выпушчана да 60-годдзя творцы. Таксама ў зборніку чытачы знойдуць фотаздымкі аўтарства Міхала Анемпадыстава. Кнігу ўжо можна купіць у інтэрнэт-кнігрнях, а таксама афлайн у менскім ГЦ “Купалаўскі” пад Кастрычніцкай […]





