У выдавецтве «Беларусь» выйшла кніга “Анталогія прыгажосці. Традыцыйны беларускі касцюм”, якая стала вынікам вялікага выставачнага праекту Нацыянальнага мастацкага музея, партнёрам якога быў Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН, паведамляе “Будзьма”.
Прадстаўлены ў кнізе матэрыял пазнаёміць чытачоў з асаблівасцямі традыцыйнага беларускага строю канца XIX — сярэдзіны ХХ стагоддзя, яго ўнікальнымі рэгіянальнымі і лакальнымі варыянтамі з шасці этнаграфічных рэгіёнаў Беларусі: Заходняе і Усходняе Палессе, Падзвінне, Падняпроўе, Панямонне, Цэнтральная Беларусь.








Выданне разлічана на гісторыкаў, этнолагаў, мастацтвазнаўцаў і шырокае кола чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй і культурай беларускага народа.
Набыць кнігу можна на сайце выдавецтва, а таксама ў кнігарнях у Беларусі.