Яшчэ тры аповесці Быкава перавыдалі пад адной вокладкай

Выдавецтва “Папуры” падрыхтавала і выдала чарговы том з творамі Васіля Быкава. Гэтым разам у кнігу ўвайшлі аповесці “Трэцяя ракета”, “Праклятая вышыня” і “Дажыць да світання”.

Гэтыя аповесці прызнанага майстра ваеннай прозы Васіля Быкава апісваюць асобныя эпізоды з франтавога жыцця савецкіх байцоў. На першы погляд, у іх няма нічога выключнага – такія падзеі дзе-нідзе адбываліся штодня і звесткі пра іх нават не траплялі ў вайсковыя зводкі. Але кожны з герояў узрастае да асабістага подзвігу, які і стане маленькай часцінкай перамогі. 

Раней пад адной вокладкай выходзілі аповесці Васіля Быкава “Круглянскі мост”, “Абеліск” і “Воўчая зграя”, што апавядаюць пра жыццё людзей пад акупацыяй.

Шукайце на wildberries і oz.by, а таксама ў кнігарні “Параграф 45” па адрасе вул. Леаніда Бяды, 45 (Менск).