Ініцыятыва ByProsvet, якая раней збірала сродкі на выданне аповедаў пра беларускіх жанчын, выпусціла кнігу “Патаемная спадчына. Казкі пра беларускіх жанчын”, аўтарамі якой стаў цэлы калектыў. Так у першым томе чытачы знойдуць казкі Лявона Маліноўскага, Уладзіміра Арлова, Светы Бень, Таццяны Гайдук, Кацярыны Ваданосавай, Наталлі Сянчук, Andrusia. У ролі ілюстратараў выступілі Наталка […]
Tag: кнігі
Свежы раман Твардаха пра вайну ва Украіне выходзіць па-беларуску
Выдавецтва “Янушкевіч” анансавала выхад рамана Шчэпана Твардаха “Нуль” у перакладзе на беларускую мову ў кастрычніку. Арыгінал пабачыў свет па-польску ў лютым 2025 году. Пераклала навінку Кацярына Маціеўская. “Шчэпан Твардах разрывае шаблоны, прымушае задумацца і развітацца са зручнымі ілюзіямі і стэрэатыпамі. Наколькі важныя, наколькі жорсткія ў сваёй праўдзе тэксты ён піша”, […]
Выйшаў пераклад займальнага дзіцячага дэтэктыву
Выдавецтва “Папуры” выдала пераклад дзіцячага дэтэктыву брытанскай пісьменніцы Блайтан Энід “Таямніца пажару ў катэджы”. Гэта першая з пятнаццаці кніг серыі з “The Five Find-Outers“, якая выходзіла з 1943 па 1961 год. Пераклала твор Рэната Куракова, а праілюстравала Таццяна Багданава. Анатацыя: Адным цёплым і цёмным красавіцкім вечарам у маленькай вёсачцы Петэрсвуд […]
“Трэба вяртаць саму культуру абмеркавання” — ад сёння Інстытут беларускай кнігі запускае семінары
Каардынатарка Інстытута беларускай кнігі Ліля Ільюшына расказвае пра новую ініцыятыву праекта — пастаянныя афлайн-семінары, прысвечаныя беларускай кніжнай сферы, першы з якіх пройдзе 17 верасня ў Варшаве. Першы семінар ІБК мае назву “Беларуская кніга: што гэта такое і як мы яе ўспрымаем” (частка 1). Сустрэча пройдзе ў афлайн-фармаце і распачне серыю […]
Праз 10 гадоў перавыдалі “Калевалу” ў перакладзе Якуба Лапаткі
Выдавецтва “Папуры” перавыдала карэла-фінскі эпас “Калевала” ў перакладзе лінгвіста і пісьменніка Якуба Лапаткі, які за гэтую працу быў узнагароджаны фінляндскай прэміяй “Эпас”. Таксама Якуб Лапатка стаў першым лаўрэатам перакладчыцкай Прэміі імя Карласа Шэрмана. Упершыню “Калевала” па-беларуску выйшла ў лістападзе ў выдавецтве Змітра Коласа у 2015 годзе. На адрозненне ад шэрагу […]
Выходзіць фотапаэтычная кніга Юліі Шатун
Выдавецтва “Мяне Няма” анансавала выхад паэтычна-фатаграфічнай кнігі Юліі Шатун “Каждый видел этот город в каком-нибудь другом месте”. У кнізе чытач і глядач знойдзе празаічную паэзію пра паэтызацыю прозы жыцця, па-майстэрску змантажаваную з кадрамі паўсядзённасці. Пад вокладкай — 43 тэксты і 65 фотаздымкаў. Тэксты літаратаркі і рэжысёркі Юліі Шатун рэдакцыя “Літрадыё” […]
Сяргей Дубавец занураецца ў літоўскую паэзію праз беларускія пераклады — падкаст
У новым выпуску аўтарскага падкасту “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец рэфлесуе пасля прачытання кнігі “Горад на гары” — анталогіі літоўскай паэзіі ў беларускіх перакладах, што пабачыла свет сёлета. Адкуль радасць і бязрадаснасць у вершах, ці перадае літоўская паэзія эстафету беларускай, ці магчымы сёння дыялог між літаратурамі? Выпуск можна слухаць на soundcloud.com, а таксама на Spotify, Apple […]
У Маргарыты Аляшкевіч выйшла новая кніга вершаў
У выдавецтва hochroth Minsk выйшла новая кніга вершаў — зборнік паэткі Маргарыты Аляшкевіч “Нескладова і троху лацінкай”. Паводле анатацыі, другая кніга вершаў Маргарыты Аляшкевіч — гэта апошнія пяць гадоў беларускага жыцця, падгледжаныя паэткай са сваёй званіцы. “Некалькі гадоў таму я дапамагаў Рыце збіраць яе першы паэтычны зборнік і зараз рады […]
Света Бень, Кудасава, Litaranoty i Papa Bo на кніжным фэсце ў Познані
У Познані з 19 да 26 верасня пройдзе кніжны фестываль LORUM IPSUM, арганізаваны фундацыяй KUT з рознымі партнёрамі. Цягам тыдня на розных пляцоўках горада пройдуць дыскусіі і чытанні, варштаты і перформансы, прэзентацыі і сустрэчы з аўтарамі ды іншыя калякніжныя мерапрыемствы. 20 кастрычніка ў сядзібе фундацыі КУТ (Kramarskа, 32) адбудуцца дзве […]
Журы выбрала кароткі спіс Прэміі Гедройця
Журы літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця абрала кароткі спіс празаічных кніг, выдадзеных у 2024 годзе. Такім чынам у шасцёрку чатырнаццатага сезона ўвайшлі: 1. «Гульні Цырцэі. Раман» — Зміцер Дзядзенка (фонд Kamunikat.org);2. «Занзібар. Сталенне маладой душы» — Сяргей Дубавец (выдавецтва «Вясна»);3. «Перамена месцаў» — Югася Каляда (выдавецтва «Пфляўмбаўм»);4. «Там, дзе няма цемнаты: Радыё Свабода» — Аляксандр Лукашук (выдавецтва «Вясна»);5. «Раз […]





