Tag: драматургія

“Беларусьфільм” экранізуе раман Андрэя Федарэнкі

Рэжысёр Кірыл Халецкі, стваральнік стужкі “Класная”, апублікаваў відэазапрашэнне паўдзельнічаць у кастынгу на ўдзел у здымках ягонага новага фільма. Вядома, што сцэнар створаны на аснове аднаго з твораў Андрэя Федарэнкі, а з апісання вынікае, што хутчэй за ўсё гаворка ідзе пра аповесць “Шчарбаты талер”. “Стужка шматжанравая: ёсць элементы прыгодніцкага кіно, дэтэктыва […]

У Варшаве пройдзе фестываль сучаснай беларускай драматургіі

Беларускі Інстытут Тэатра арганізаваў конкурс для драматургаў, вынікам якога стануць перфарматыўныя чытанні пяці п’ес-фіналістаў. Таксама ў межах праграмы фэсту “Dramatyzacja” пройдуць дыскусіі з удзелам аўтараў і тэатральных практыкаў ды ўручэнне галоўнай узнагароды. Конкурс і фестываль прысвечаны новым тэатральным тэкстам, якія асэнсоўваюць сучаснасць: памяць, гвалт, эміграцыю і жыццё “паміж”. Калі: 10—11 […]

Беларускія кнігі ў Любліне падчас тэатральнага фэсту

З 8 па 12 снежня ў Любліне пройдзе чарговы фестываль “Bliski Wschód” (Блізкі ўсход), які гэтым разам амаль цалкам будзе прысвечаны беларускай незалежнай тэатральнай супольнасці і перадусім згуртаванню “Вольныя Купалаўцы”. Таксама ў межах фэсту 13 снежня (субота) пройдзе кніжны кірмаш ад фонда “Камунікат”. Кнігі беларускіх аўтараў па-беларуску і ў перакладах […]

П’еса паэткі Ганны Комар выйшла на дзвюх мовах

У выдавецтве Skaryna Press выйшла п’еса паэткі Ганны Комар “Body in Progress / Целам сваім…”. Першапачаткова твор быў напісаны на ангельскай мове, а пасля перакладзены аўтаркай на беларускую, выданне двухмоўнае. Прэм’ера спектакля паводле гэтай п’есы адбылася падчас фестывалю Voila! у Лондане ў 2024 годзе. Анатацыя: Паэтка блукае па вуліцах Лондана. […]

Адкрыты прыём заявак на ўдзел у лабараторыі драматургіі

BY Teatr і Таварыства артыстаў “Блізкі Усход” (Bliski Wschód) запрашаюць далучацца да ўдзелу ў лабараторыі драматургіі “Простыя Словы”, якая адбудзецца 9—16 жніўня ў Цэнтры культуры ў Любліне (Польшча). Лабараторыя драматургіі Польшча-Беларусь/Украіна — Proste Słowa / Prostyja Slovy / Прості Слова прызначана для распрацоўкі тэатральных праектаў, што асэнсоўваюць досведы і выклікі […]

У Вільні пакажуць спектакль паводле твору Арлова

22 траўня тэатральная трупа беларускіх актораў з Варшавы выступіць у Вільні з прэм’ерай спектакля “Ордэн Белай Мышы” паводле аднайменнай прытчы Уладзіміра Арлова. Казка-прытча “Ордэн Белай Мышы” — гэта тэатральны эксперымент і даследаванне гісторыі Беларусаў праз спалучэнне тэксту класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Арлова і актуальных тэкстаў сучаснай драматургіі. Сюжэт спектакля — […]

У тэатры лялек пакажуць спектакль паводле Быкава

Беларускі дзяржаўны тэатр лялек анансаваў новы спектакль з назвай “Хутар” рэжысёра Яўгена Карняга, які ёсць пераасэнсаваннем аповесці Васіля Быкава “Знак бяды”. Першыя паказы чакаюцца ў дваццатых чыслах чэрвеня. “Нарэшце дзелімся з вамі доўгачаканай навіной! — паведамляюць у сацсетках тэатра. — У нашай афішы з’явіцца новы спектакль “ХУТАР”, які стане вобразным […]

Рэзідэнцыя для літаратараў у аўстрыйскім Грацы

Kulturvermittlung Steiermark, які дзейнічае ў горадзе Грац (Аўстрыя), запрашае падавацца на рэзідэнцыю Graz City Writer 2025–2026 для літаратараў і літаратарак, паведамляе Сектар. Штогадовая рэзідэнцыя ад Града Грац і International House of Authors Graz — магчымасць жыць і працаваць у горадзе без фінансавага ціску.Прапануецца: Дэдлайн падачы заяўкі — 31 сакавіка.Даведацца больш […]

У Варшаве пройдзе Тыдзень з Вольнымі Купалаўцамі

З 26 па 30 сакавіка ў Варшаве пройдзе Тыдзень з Вольнымі Купалаўцамі, падчас якога можна будзе пабачыць сузор’е знакавых спектакляў, піша “Будзьма”. “Падзея, якую мы ўпершыню зладзім у сакавіку, маецца стаць кульмінацыяй гэтага тэатральнага сезону”, — напісана ў сацсетках Вольных Купалаўцаў. “Гэты тыдзень, стаўся магчымым, часткова дзякуючы народнай падтрымцы — сродкам, якія мы атрымалі праз магчымасць беларусаў у Польшчы накіраваць свае 1,5% падаткаў пэўнай […]

Спектакль паводле “Сарматыі” Мартысевіч пакажуць у Сеуле

У сакавіку падчас другога Сеульскага фестывалю монаспектакляў выступіць акторка, рэжысёрка і спявачка Паліна Дабравольская (Chornabrova) з музычнай драмай “SarmaTY/JA” паводле аднайменнай паэмы Марыі Мартысевіч. Паэма Марыі Мартысевіч была выдадзена ў 2018 годзе. Марыя публікавала ў фэйсбуку вершаваныя лісты, якія ейная лірычная гераіня пісала на сваю радзіму з краіны, якую называла […]