Адкрыты прыём заявак на ўдзел у лабараторыі драматургіі

BY Teatr і Таварыства артыстаў “Блізкі Усход” (Bliski Wschód) запрашаюць далучацца да ўдзелу ў лабараторыі драматургіі “Простыя Словы”, якая адбудзецца 9—16 жніўня ў Цэнтры культуры ў Любліне (Польшча).

Лабараторыя драматургіі Польшча-Беларусь/Украіна — Proste Słowa / Prostyja Slovy / Прості Слова прызначана для распрацоўкі тэатральных праектаў, што асэнсоўваюць досведы і выклікі краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ў другой чвэрці XXI стагоддзя. Фіналам працы лабараторыі стане прэзентацыя на сцэне: чытанне або сцэнічныя эскізы створаных тэкстаў. Акрамя сумеснай працы, пройдуць сустрэчы і лекцыі з эксперт(к)амі, паведамляе Sekktor.

Для каго: рэжысёраў і рэжысёрак ды драматургаў і драматургін з Беларусі, Украіны і Польшчы. Абавязковая ўмова — камунікатыўнае валоданне польскай мовай.

Прапануецца:

  • Ганарар 1000 PLN (брута) на чалавека
  • Пражыванне ў гасцявых пакоях (2-4 чалавекі) у Цэнтры культуры
  • Штодзённы абед
  • Залы для рэпетыцый і прафесійная сцэна для фінальнай прэзентацыі.

Дэдлайн: 1 ліпеня.
Для падачы заяўкі, калі ласка, запоўніце адмысловую форму.