Літаратурная рэзідэнцыя ў Тарту — падаць заяўку

У межах праграмы UNESCO City of Literature 2025 — абвешчаны адкрыты набор заявак для літаратараў на рэзідэнцыю ў Тарту (Эстонія), піша Беларускі ПЭН.

Хто можа падавацца: пісьменнікі і пісьменніцы з мінімум адной апублікаванай кнігай, сцэнаром ці перакладчыкі і перакладчыцы, якія працуюць з эстонскай мовай (мінімум адзін пераклад у даробку). Валоданне ангельскай Upper Intermediate ці вышэй. Цікавасць да эстонскай літаратуры і культуры.

Калі: красавік — травень 2025 году.

Прапануецца:
〰️ 2-месячнае пражыванне ў кватэры-музеі Карла Рыстыківі;
〰️ Стыпендыя 600 EUR на месяц;
〰️ Кампэнсацыя дарожных выдаткаў да 350 EUR;
〰️ Удзел у літаратурным жыцці Тарту і Tartu International Literary Festival Prima Vista (5-11 траўня 2025 году);
〰️ Падтрымка і арганізацыя сустрэч з мясцовымі літаратарамі і літаратаркамі.

Дэдлайн: 20 лютага 2025 году.
Падрабязная інфармацыя па спасылцы tartu.kirjandus.ee.