Tag: БІНіМ

У серыі “Людзі эміграцыі” — том пра Янку Запрудніка

У выдавецтве фонду “Камунікат” у Беластоку пабачыла свет кніга “Янка Запруднік” з серыі “Людзі эміграцыі”, запачаткаванай Беларускім Інстытутам Навукі і Мастацтва (БІНіМ) і згуртаваннем беларусаў свету “Бацькаўшчына” яшчэ ў Беларусі ў 2018 годзе. Укладальнікі кнігі Наталля Гардзіенка, Надзея Запруднік, Валянціна Трыгубовіч і Лявон Юрэвіч. У кнізе чытач знойдзе як матэрыялы […]

Адамовіч, Езавітаў, Захарка — анонс серыі “Спадчына БНР”

Гісторык і архівістка Наталля Гардзіенка ў інтэрв’ю для budzma.org сярод іншага расказала пра выдавецкія планы Беларускага інстытута навукі і мастацтва і анансавала з’яўленне кніжнай серыі “Спадчына БНР”, якую адкрые зборнік прац Антона Адамовіча. “Будзе запачаткаваная і новая кніжная серыя «Спадчына БНР». Яна пачнецца зборнікам прац па гісторыі беларускага нацыянальнага руху актыўнага дзеяча паваеннай БНР Антона Адамовіча. […]

Выйшаў 43 выпуск альманаху “Запісы БІНіМ”

Пабачыў свет новы, 43-ці, выпуск альманаху “Запісы БІНіМ”. Беларускі інстытут навукі і мастацтва дзякуе за дапамогу ў выданні фонду “Камунікат”. Наталля Гардзіенка падрабязна расказвае, што чакае чытача ў больш чым 700-старонкавым выпуску. Альманах пачынаецца рубрыкай In memoriam, дзе зьмешчаныя кароткая біяграфія нядаўна памерлага старшыні Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва др […]

Выходзіць альбом пра беларускія пахаванні ў свеце

Беларускі інстытут навукі і мастацва ў супрацы з выдавецтвам фонду “Камунікат” выпускае грунтоўны альбом-даведнік “Кніга могілак. Беларускія пахаванні ў свеце”, створаны сябрамі Управы БІНіМу Наталляй Гардзіенкай і Лявонам Юрэвічам. На больш чым 600 старонках змешчаныя каляровыя выявы надмагілляў і біяграмы пахаваных беларусаў і нараджэнцаў Беларусі ў Аўстраліі, Бельгіі, Вялікабрытаніі, Грэцыі, Даніі, […]

Выходзіць “Выбранае” ўніяцкага святара Льва Гарошкі

Лявон Юрэвіч і Наталля Гардзіенка ўклалі том “Выбранае”, у які ўвайшлі ўспаміны, працы аб рэлігійнай гісторыі Беларусі ды рэфлексіі пра беларускую эміграцыю айца Льва Гарошкі, а таксама тэксты пра аўтара.  Кніга выходзіць у межах серыі «Спадчына: агледзіны», заснаванай Згуртаваннем беларусаў свету “Бацькаўшчына” і Беларускім Інстытутам Навукі й Мастацтва пры спрыянні […]