Гісторык і архівістка Наталля Гардзіенка ў інтэрв’ю для budzma.org сярод іншага расказала пра выдавецкія планы Беларускага інстытута навукі і мастацтва і анансавала з’яўленне кніжнай серыі “Спадчына БНР”, якую адкрые зборнік прац Антона Адамовіча.
“Будзе запачаткаваная і новая кніжная серыя «Спадчына БНР». Яна пачнецца зборнікам прац па гісторыі беларускага нацыянальнага руху актыўнага дзеяча паваеннай БНР Антона Адамовіча. Потым у гэтай жа серыі плануюцца зборнікі дакументальнай і творчай спадчыны дзеячаў яшчэ даваеннай БНР: Кастуся Езавітава, Пётры Крачэўскага, Васіля Захаркі. Зборнік Кастуся Езавітава, укладзены разам з гісторыкам Юрыем Грыбоўскім, будзе наогул першым выданнем спадчыны гэтага дзеяча”, — дзедіцца Наталля Гардзіенка.
Даследчыца таксама адзначае, што ці не ўсё, над чым сёння працуе БІНіМ сёння немагчыма выдаць у Беларусі. І мы маем пэўную пераемнасць, магчыма, не зусім прыемную, калі Беларускі інстытут навукі і мастацтва працягвае тую дзейнасць, якую ажыццяўляў ад 50-х гадоў ХХ стагоддзя і друкуе тое, што немагчыма надрукаваць у самой Беларусі.