Пісьменнік, журналіст і медыя-мэнэджар Аляксей Дзікавіцкі падзяліўся навіной у сацсетках аб тым, што скончыў працу на рукапісам новай кнігі. Гэтым разам гаворка ідзе пра раман напісаны на беларускай літаратурнай мове, што розніцца ад ранейшых кніг, якія выходзілі па-палеску.
“…Не магу не падзяліцца – скончыў сёння пісаць кнігу! Прыгодніцкі, так бы мовіць, раман: Пінск 80-х/90-х, каханне, міжваеннае Палессе і таксама палескія чараўніцы, Варшава, спецслужбы, “палітычнае” выкраданне – усё на фоне хард-року і празмернай колькасці філасофскіх разважанняў галоўнага героя”, — піша Аляксей Дзікавіцкі, але назву навінкі не паведамляе.
Раней у Аляксея Дзікавіцкага выходзілі зборнікі вершаў і кароткай прозы “Оньдэ”, “Полэшук 2.0 / Poleszuk 2.0” і “Світумузыка”.
Фота Яраслава Іванюка






